Другі конкурс у рамках ERA-NET Cofund Maritime and Marine Technologies for a New ERA аб’яўлены 21 снежня 2018 г., ён ахоплівае пяць ключавых галін:
1. Экалагічна чыстыя марскія тэхналогіі 2. Распрацоўка новых матэрыялаў і збудаванняў 3. Сэнсары, аўтаматызацыя, маніторынг і назіранні 4. Сучасная вытворчасць 5. Бяспека
Да ўдзелу ў ім запрашаюцца арганізацыі Рэспублікі Беларусь, якія ўдзельнічаюць у нацыянальных праграмах па тэматыцы конкурсу.
У мэтах эфектыўнага фарміравання міжнародных кансорцыумаў 13 лютага 2019 г. у г. Люсакер (Нарвегія) будзе арганізавана Біржа ідэй праектаў, дзе ўдзельнікі змогуць абмяняцца назапашаным вопытам і выпрацаваць агульную платформу для далейшай працы (https://www.martera.eu/events?event=MarTERA_Brokerage_Event_for_Call_2019).
Удзельнікам неабходна зарэгістравацца да 12 лютага 2019 года на сайце https://martera-brokerage-2019.b2match.io, дзе размешчана поўная інфармацыя аб Біржы ідэй праектаў, меркаваных для ўдзелу ў конкурсе Сall 2019 ERA-NET Cofund MarTERA.
Кантактная асоба: Наталля Сцяпанаўна Янкевіч, нацыянальная кантактная кропка “Транспарт” праграмы “Гарызонт 2020”, НАН Беларусі, тэл. +375 17 294 92 65, email: lab_12@tut.by