Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.01.2019

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Прыярытэтныя напрамкі развіцця навуковых даследаванняў у 2019 годзе”

24 студзеня 2019 года ў Прэс-цэнтры РУП “Дом прэсы” адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Прыярытэтныя напрамкі развіцця навуковых даследаванняў у 2019 годзе”. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прыняў удзел Аляксандр Кільчэўскі, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, акадэмік. Як расказаў журналістам А.Кільчэўскі, у 2019 годзе на базе існуючых напрацовак НАН Беларусі плануе працягваць развіццё навуковых даследаванняў і інавацыйную дзейнасць па найбольш важных кірунках, па якіх працуе ўвесь свет: IT-сфера, касмічныя даследаванні, бія-, нана-, фармтэхналогіі, адпаведныя V-VI тэхналагічнаму ўкладу, новыя матэрыялы з комплексам карысных уласцівасцей, агратэхналогіі новага пакалення, гуманітарная сфера і шэраг іншых.

Фота газета “Навука”