Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.02.2019

Вызначаны выканаўца задання ў рамках мерапрыемства 130

У адпаведнасці з пратаколам № 4 ад 13.02.2019 пасяджэння конкурснай камісіі НАН Беларусі па выбары выканаўцы задання “Правядзенне ацэнкі глебава-рэсурснага патэнцыялу на прыкладзе забруджаных радыёнуклідамі аграландшафтаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей з выкарыстаннем распрацаваных геаінфармацыйных алгарытмаў у мэтах адаптацыі землекарыстання да натуральных умоў”, выкананага ў рамках мерапрыемства 130 “Навуковае рашэнне праблем вядзення сельскай і лясной гаспадаркі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання” Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года, вызначаны наступны выканаўца заяўленага задання:

– заданне “Правядзенне ацэнкі глебава-рэсурснага патэнцыялу на прыкладзе забруджаных радыенуклідамі аграландшафтаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей з выкарыстаннем распрацаваных геаінфармацыйных алгарытмаў у мэтах адаптацыі землекарыстання да натуральных умоў” (выкананага ў рамках мерапрыемства 130 Дзяржаўнай праграмы) – прызначыць выканаўцам Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі”.