Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.03.2019

НАН Беларусі аб’яўляе конкурс па выбары выканаўцы мерапрыемства

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцаў мерапрыемства: “Устанаўленне дынамікі параметраў пераходаў 137Cs і 90Sr у зернебабовыя культуры ў залежнасці ад утрымання рухомага калію і кіслотнасці глеб з улікам змененага сартавога складу і даступнасці радыенуклідаў глебы”. Названае заданне выконваецца ў рамках мерапрыемства 130 “Навуковае рашэнне праблем вядзення сельскай і лясной гаспадаркі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання” Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года.

Дата канчатковага тэрміну прыёму конкурсных прапаноў: 10.04.2019.

Дата правядзення конкурсу: 11.04.2019.