Семінар праводзіць спецыяліст у галіне аўтарскага права Сяргей Сяргеевіч Лосеў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства адбудзецца ў выставачным комплексе 2 мая ў 14.30 па адрасе: Мінск, пр. Пераможцаў, 14, канферэнц-зала.
Уваход свабодны.