Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.06.2019

Агонь II Еўрапейскіх гульняў прымуць у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі

Маршрут эстафеты “Полымя міру” пройдзе праз тэрыторыю Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі 20 чэрвеня.

Агонь II Еўрапейскіх гульняў быў запалены 3 мая ў Рыме. Урачыстая цырымонія адбылася ў музеі Ara Pacis каля Алтара Міру. За мінулы час эстафета агню “Полымя міру” прайшла па тэрыторыі Італіі, Славакіі, Славеніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы, а 12 мая прыбыла ў Беларусь.

З 11 чэрвеня эстафета пройдзе па Мінскай вобласці праз Салігорск, Нясвіж, Маладзечна, Барысаў і Жодзіна. У сталіцу “Полымя міру” прыбудзе 17 чэрвеня дзе пройдзе па галоўных вуліцах і наведае прадпрыемствы, знакавыя і памятныя мясціны. На тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду першая перадача агню адбудзецца каля басейна, другая – каля цэнтральнага партэра, трэцяя – на “Востраве мастацтваў” азёрнага комплексу. Затым бегуны вернуцца па Ясеневай алеі да экспазіцыйнай аранжарэі, дзе адбудзецца чацвёртая перадача эстафеты. Прабег па тэрыторыі саду складзе каля 3 км.

Завершыцца эстафета “Полымя міру” 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне “Дынама”, дзе адбудзецца цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў і запаляць чашу алімпійскага агню.