Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.08.2019

Камбайненаў-двухтысячнікаў узнагародзілі ў сельгаспрадпрыемстве “Вусце” НАН Беларусі”

На базе Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Вусце” НАН Беларусі” адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання членаў экіпажаў зернеўборачных камбайнаў, якія намалацілі больш за 2 тысячы тон зерня, і вадзіцеляў вялікагрузных аўтамабіляў, якія перавезлі больш за 2 тысячы тон зерня. Ушаноўванне адбылося ў рамках выязной нарады Аршанскага раённага выканаўчага камітэта па разглядзе пытанняў завяршэння ўборачных работ у арганізацыях Аршанскага раёна.

Падзякай Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі і каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны камбайнеры Уладзімір Анікееў, Алег Кісялёў і Андрэй Навіцкі; вадзіцелі Аляксандр Навіцкі і Алег Казакоў. Ганаровыя граматы Аддзялення аграрных навук уручаны таксама памочнікам камбайнераў Уладзіміру Ціханскаму, Віктару Цімафееву і Арцёму Гарэламу.

На бягучы момант Рэспубліканскім вытворчым унітарным прадпрыемствам “Вусце” НАН Беларусі” ўбрана зерневых і зернебабовых культур на плошчы 2 304 га. Валавы збор зерня (зерневых і зернебабовых) склаў 8 186,6 тон, яго ўраждайнасць склала 48,1 цэнтренаў з гектара. Намалочана рапсу 881 тона, яго ўраджайнасць склала 22,02 цэнтрераў з гектара. Паспяхова ідзе і нарыхтоўка кармоў. На сённяшні дзень нарыхтавана сена 1 754 тоны (298% да 2018 года), сенажу 13 343 тоны (108% да 2018 года), зялёнай масы на корм – 4 675 тон (169% да 2018 года).