Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.08.2019

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2019 годзе конкурсу 100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Конкурс праводзіцца з мэтай: рэалізацыі мер па прыцягненні і замацаванні таленавітай моладзі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах; стварэння маладзёжных навукова-даследчых груп і амаладжэння кадравага складу навуковых арганізацый; забеспячэння пераемнасці паміж вучонымі розных пакаленняў.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца кандыдаты навук ва ўзросце да 30 гадоў і дактары навук ва ўзросце да 40 гадоў, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі. Лаўрэаты конкурсу ўключаюцца ў банк звестак “100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (з выдачай адпаведнага сертыфіката) і ў рэзерв кіруючых кадраў НАН Беларусі. Акрамя таго, яны атрымліваюць аднаразовы грант на ўдзел у міжнародным навуковым мерапрыемстве на працягу аднаго каляндарнага года з моманту абвяшчэння вынікаў конкурсу.

З патрабаваннямі, што прад’яўляюцца да ўдзельнікаў, і ўмовамі конкурсу можна азнаёміцца ў Палажэнні аб конкурсе 100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Удзельнікам конкурсу неабходна зарэгістравацца і запоўніць анкету на сайце Акадэміі навук.

Акрамя таго, удзельнікі конкурсу накіроўваюць камплект дакументаў, указаны ў пункце 5 Палажэння, да 30 кастрычніка 2019 года ў конкурсныя каміссіі пры аддзяленнах НАН Беларусі з улікам галіны (напрамку) навуковай дзейнасці ўдзельніка па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66.