Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.09.2019

НАН Беларусі ДКНТ абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці

На сумесным пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі і калегіі ДКНТ Рэспублікі Беларусь 11 верасня 2019 года абмяркоўваўся праект Указа Кіраўніка дзяржавы “Аб прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021 - 2025 гады”, які падрыхтаваны ДКНТ і НАН Беларусі. З дакладамі па гэтым пытанні выступілі намеснік Старшыні ДКНТ Сяргей Шчарбакоў і намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Сяргей Кілін. Дакумент падрыхтаваны на аснове Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу для Рэспублікі Беларусь на 2021 - 2025 гады і на перыяд да 2040 года, Стратэгіі “Навука і тэхналогіі: 2018-2040”, ухваленай на 2-м З’ездзе вучоных Беларусі, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Як было падкрэслена на пасяджэнні, Праект забяспечвае канцэнтрацыю дзяржаўных рэсурсаў на рэалізацыі найбольш важных і значных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

Праект Указа разгледжаны рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, НАН Беларусі, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам, арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі органамі і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Праект таксама разгледжаны ў Дзяржаўных экспертных саветах, навуковай грамадскасцю і бізнесам. Канструктыўныя і абгрунтаваныя прапановы ўлічаны ў дадзеным дакуменце.

Прадугледжваецца шэсць прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021 - 2025 гады.

Гэта:

  • Навукаёмістыя інфармацыйна-камунікацыйныя, лічбавыя і міждысцыплінарныя тэхналогіі;
  • Біялагічныя, хімічныя, медыцынскія і фармацэўтычныя тэхналогіі;
  • Энергетыка, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне;
  • Машынабудаванне і інавацыйныя матэрыялы;
  • Аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі;
  • Забеспячэнне бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы.

Як адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, “Дадзеныя прыярытэтныя напрамкі – гэта ўзгодненая пазіцыя НАН Беларусі і ДКНТ. Лічым, што мы нічога не прапусцілі па навуковым суправаджэнні эканомікі. Але гэта толькі першы этап праходжання важнага пытання”.

Рэалізацыя прыярытэтаў праз выкананне заданняў навуковых і навукова-тэхнічных праграм, праектаў ДПІР забяспечыць да 2025 года выкананне наступных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Удзельная вага інавацыйна актыўных арганізацый – 27,5% ад агульнай колькасці арганізацый апрацоўчай прамысловасці. Гэтыя значэнні адпавядаюць узроўню такіх еўрапейскіх краін, як Харватыя (34%), Іспанія (27%), Славакія (26%). Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі арганізацыямі апрацоўчай прамысловасці – 22%. Доля экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб’ёме беларускага экспарту – 35,0 працэнтаў (Сербія (36%), Партугалія (35%), Турцыя (33%).

У бліжэйшы час прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021 – 2025 гады плануецца разгледзець на пасяджэнні Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі.

Фота газета “Навука”