Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.09.2019

У НАН Беларусі праводзіцца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Назаўжды разам (да 80-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР)”

19-20 верасня 2019 года Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю “Назаўжды разам (да 80-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР)”.

У рамках правядзення канферэнцыі будуць разгледжаны наступныя пытанні: актуальныя праблемы крыніцазнаўства і гістарыяграфіі; польска-савецкая вайна 1919 - 1921 гг. і Рыжскі мір 1921 г.; грамадска-палітычнае жыццё і беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі; сацыяльна-эканамічнае становішча і культура ў Заходняй Беларусі; геапалітычнае становішча ў Еўропе ў 1938 - 1939 гг. і пачатак Другой сусветнай вайны; уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і шэраг іншых.

У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі Беларусі і замежжа, грамадскія дзеячы.

Фота С. Дубовік газета “Навука”