Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.10.2019

У Маскве адбудзецца XI Беларуска-Расійскі навуковы семінар па праблемах кніжнай культуры

9 кастрычніка 2019 года ў Маскве адбудзецца XI Беларуска-Расійскі навуковы семінар “Сучасныя праблемы кніжнай культуры: асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”, які пройдзе пад эгідай Навуковага савета па кнігавыданні і кніжнай культуры Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН). Арганізатары семінара – НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў кніжнай культуры ФГБУ навукі “Навуковы і выдавецкі цэнтр “Навука” Расійскай акадэміі навук”, Навуковы савет РАН “Гісторыя сусветнай культуры”, МААН, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, Расійская акадэмія адукацыі, Аддзяленне адукацыі і культуры, Навуковы савет аб праблемах чытання.

У ходзе работы навуковага мерапрыемства плануецца абмеркаванне пытанняў як фундаментальнага, так і прыкладнога характару па наступнай тэматыцы:

  • Кніжная культура. Сутнаснае значэнне паняцця
  • Кніга ў інфармацыйным грамадстве
  • Праблемы вывучэння старадрукаў
  • У рамках навуковага мерапрыемства адбудзецца пасяджэнне Пастаяннага Круглага стала па праблемах чытання РАТ “Чытанне як сродак камунікацыі”, арганізатарам якога з’яўляецца Навуковы савет па праблемах чытання Расійскай акадэміі адукацыі. 9 кастрычніка пройдзе таксама пасяджэнне Бюро Навуковага савета па кнігавыданні МААН, на якім адбудзецца абмеркаванне пытанняў, звязаных як з навуковай, так і з арганізацыйнай дзейнасцю савета.

    Навуковы семінар пройдзе ў Маскве (вул. Марасейка, 17/6) у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Пачатак работы семінара 9 кастрычніка ў 9:30