Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.10.2019

У Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы імя І.С. Лупіновіча адкрылася фотавыстава “Нясвіж – здабытак сусветнай культуры”

У сценах дзяржаўнай установы “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча” Нацыянальнай акадэміі навук адкрылася фотавыстава “Нясвіж – здабытак сусветнай культуры”.

На фотавыставе прадстаўлены палацава-паркавы ансамбль, бастыёны замка і замкавы двор, земляныя валы, маляўнічыя паркі і возера, унутранае ўбранне палаца: бальная, камінная, паляўнічая, зорная і тэатральная залы, бібліятэка і архіў, капліца, калекцыйны кабінет “Мінералы”, спальня і кабінет князя, салон і спальня княгіні, зала слуцкіх паясоў і іншае.

Выстава будзе доўжыцца да 11 лістапада 2019 года.

Уваход бясплатны.

Адрас: г. Мінск, вул. Казінца, 86, корп. 2

Тэгi
#выставы