Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.12.2019

НАН Беларусі назвала лаўрэатаў прэмій для маладых вучоных 2019 года

Прэзідыум НАН Беларусі 11 снежня падвёў вынікі конкурсу на саісканне прэмій для маладых вучоных НАН Беларусі 2019 года.

На падставе рашэнняў Камісіі НАН Беларусі па прэміях вырашана прысудзіць Прэміі для маладых вучоных імя акадэміка Ж.І.Алфёрава:

Віктару Ляўковічу, загадчыку лабараторыі ДНУ “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдату тэхнічных навук, – за цыкл работ “Папярочна-вінтавое рэдуцыраванне з рэверсіўнай каліброўкай для вырабу ступенчатых трубавых загатовак”; Дар'і Цішкевіч, старшаму навуковаму супрацоўніку ДНУ “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”, кандыдату фізіка-матэматычных навук, – за цыкл работ “Аптымізацыя працэсаў сінтэзу электрахімічных функцыянальных матэрыялаў для практычных прымяненняў”.

Лаўрэатамі Прэміі для маладых вучоных імя акадэміка В.Ф.Купрэвіча сталі:

Арцём Антановіч, старшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат хімічных навук, – за цыкл работ “Атрыманне і даследаванне структуры і аптычных уласцівасцей двухмерных паўправадніковых нанакрышталёў халькагенідаў кадмію, гетэраструктур і ансамбляў на іх аснове”; Уладзімір Празаровіч, навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, Марына Рошчына, малодшы навуковы супрацоўнік (аспірант) ДНУ “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, Юстына Саука, малодшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, – за цыкл работ “Металааксідныя і металасілікатныя мезапорыстыя сарбенты і каталізатары для ачысткі водных асяроддзяў”; Тацяна Хрусталёва, старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы ДНУ “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук, – за цыкл работ “Структура сайтаў звязвання катыёнаў магнію, марганцу і кобальту на бялках і пептыдах”; Ганна Шчаюк, малодшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, – за цыкл работ “Малекулярна-генетычныя асновы патагенезу немелкаклетачнага раку лёгкага ў пацыентаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі».

Прэмію для маладых вучоных імя акадэміка У.М.Ігнатоўскага вырашана прысудзіць:

Алене Ізергіной, малодшаму навуковаму супрацоўніку ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, – за цыкл работ “Этнакультурныя асаблівасці беларусаў Літвы (канец XIX - пачатак XXI стст.)”.

Прэміі для маладых вучоных НАН Беларусі заснаваны ў 2019 годзе ў мэтах падтрымкі і заахвочвання таленавітых маладых вучоных, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі. Сістэма прэмій для маладых вучоных уключае тры імянныя прэміі: прэмію імя акадэміка Ж.І.Алфёрава – у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук (колькасць прысуджаемых прэмій – 2); прэмію імя акадэміка В.Ф.Купрэвіча – у галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны, аграрных навук (колькасць прысуджаемых прэмій – 4) і прэмію імя акадэміка У.М.Ігнатоўскага – у галіне гуманітарных і сацыяльных навук (колькасць прысуджаемых прэмій – 1). Такім чынам, усяго прысуджаецца 7 прэмій у памеры 100 базавых велічынь кожная. Усяго для ўдзелу ў конкурсе паступіла 24 работы ад маладых вучоных НАН Беларусі.