19 снежня 2019 года ў НАН Беларусі адбыліся пасяджэнні Бюро Міжакадэмічнага савета па праблемах развіцця Саюзнай дзяржавы, Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы і Экспертнага савета па прысуджэнні Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі. У складзе дэлегацыі Расійскай Федэрацыі – першы намеснік Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Рыгор Трубнікаў, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, Старшыня Сібірскага аддзялення РАН Валянцін Пармон, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук Ірына Доннік, дырэктар Інстытута праблем хімічнай фізікі Расійскай акадэміі навук Сяргей Алдошын і інш.
Падчас пасяджэння Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы былі абмеркаваны новыя праекты канцэпцый сумесных навукова-тэхнічных праграм. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў сустрэўся з кіраўніцтвам Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі і Расійскай акадэміі навук. Былі абмеркаваны перспектывы і механізмы беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Адбылася таксама сустрэча Віцэ-прэзідэнта РАН Ірыны Доннік з намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пятром Казакевічам.
19 снежня 2019 года ў НАН Беларусі пачала работу сумесная расійска-беларуская рабочая група па падрыхтоўцы прапаноў па пераліку і змесце перспектыўных праграм Саюзнай дзяржавы і развіцці супрацоўніцтва паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі Дзяржкарпарацыі «Раскосмас» і НАН Беларусі.
Фота М. Гулякевіч, газета “Навука”