Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.12.2019

У Прэзідыуме НАН Беларусі адбыўся ўрачысты сход з нагоды Новага года

26 снежня 2019 г. у Вялікай зале Прэзідыума НАН Беларусі адбыўся ўрачысты сход з нагоды Новага года.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і члены Бюро Прэзідыума НАН Беларусі павіншавалі калег з Новым годам і Калядамі, а таксама падвялі некаторыя вынікі, успомнілі асноўныя яркія падзеі 2019 года.

Таксама на мерапрыемстве прайшло ўшанаванне працоўных дынастый работнікаў НАН Беларусі. Гэта дынастыі Віцязяў, Рубанікаў, Лукашанцаў. Іх заслугі адзначыў старшыня Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі Вадзім Кіцікаў. Яго намеснік – Любоў Собалева – узнагароджана Ганаровай граматай НАН Беларусі.

Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам.

Фота С. Дубовік, газета “Навука”