Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.01.2020

НАН Беларусі назвала Топ-10 вынікаў вучоных за 2019 год

На падставе рэзультатаў конкурсу па выніках 2019 года, праведзенага Камісіяй для ацэнкі матэрыялаў конкурсу “Топ-10” 2019 года, Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне прызнаць Топ-10 вынікаў дзейнасці вучоных Акадэміі навук за 2019 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў.

  1. Харошка Дзмітрый Барысавіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук, за ўстанаўленне меры квантавання аптычных палёў, якая колькасна вызначае ўклад квантавых флуктуацый у энтрапію поля; атрыманыя вынікі важныя для квантавых вылічэнняў, крыптаграфіі і метралогіі.
  2. Луцэнка Яўгеній Віктаравіч, намеснік загадчыка Цэнтра дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт; Ржавуцкі Мікалай Віктаравіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук; Вайніловіч Аляксей Генадзьевіч навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, за распрацоўку тэхналогіі высокатэмпературнай малекулярна-пучковай эпітаксіі слаёў нітрыду алюмінію і нітрыду алюмінію-галію ў гетэраструктурах на падложках сапфіру і карбіду крэмнію для стварэння транзістарнай асновы айчыннай ЗВЧ і сілавой электронікі.
  3. Агабекаў Уладзімір Янокавіч, выконваючы абавязкі дырэктара дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, акадэмік, доктар хімічных навук, прафесар; Траццяк Станіслаў Іванавіч, загадчык 2-ой кафедры хірургічных хвароб установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”, член-карэспандэнт, доктар медыцынскіх навук, прафесар; Кулікоўская Вікторыя Ігараўна, загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат хімічных навук, дацэнт; Гілеўская Ксенія Сяргееўна, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат хімічных навук, дацэнт; Краскоўскі Аляксандр Мікалаевіч, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, за стварэнне біясумяшчальных порыстых матэрыялаў на пекцінах з зададзенымі фізіка-хімічнымі ўласцівасцямі і рэгуляванай хуткасцю біядэградацыі для трансплантацыі мезенхімальных ствалавых клетак.
  4. Калінічэнка Алена Мікалаеўна, намеснік дырэктара дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” па навуковай і інавацыйнай рабоце – начальнік навукова-вытворчага цэнтра “ХімФармСінтэз” дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт, доктар хімічных навук; Фарына Аляксандр Васільевіч, намеснік начальніка навукова-вытворчага цэнтра “ХімФармСінтэз” дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, за ўстанаўленне інгібіруючай актыўнасці вытворных 4- (амінаметыл ) бензаміду ў адносінах шэрагу анказначных пратэінкіназ і іх здольнасці да падаўлення росту пухлінных клетак для стварэння новага пакалення арыгінальных лекавых сродкаў.
  5. Даніловіч Ірына Сяргееўна, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, за ўстанаўленне бягучых і доўгатэрміновых трансфармацый гідратэрмічнага рэжыму ў заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны ў сувязі з глабальнымі зменамі клімату.
  6. Слабажаніна Кацярына Іванаўна, загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт, доктар біялагічных навук, прафесар; Тамашэўскі Аляксандр Уладзіміравіч, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук; Гармаза Юлія Міхайлаўна, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук, за распрацоўку высокаадчувальнага метаду распазнавання паталагічных клетак чалавека з выкарыстаннем біясэнсараў на аснове фатонных нанаструктур аксіду цынку для дыягностыкі анкагематалагічных захворванняў.
  7. Дамброўскі Валерый Часлававіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах”, кандыдат біялагічных навук; Дзмітронак Марына Рыгораўна, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах”, кандыдат біялагічных навук, за даследаванне генетычнай гісторыі вялікага падворліка: крытычнае падзенне колькасці віду ў пасляледавіковы перыяд на тэрыторыі Еўропы з’яўляецца вынікам уздзеяння неспрыяльных фактараў асяроддзя і не звязана са скарачэннем генафонду.
  8. Чуяшова Наталля Уладзіміраўна, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”; Чэшык Ігар Анатольевіч, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт; Вісмант Францішак Іванавіч, загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, за правядзенне ўнікальнага эксперыменту і выяўленне ўстойлівай залежнасці рэпрадуктыўнай здольнасці пацукоў-самцоў і іх шматлікіх наступных пакаленняў ад электрамагнітнага выпраменьвання мабільных прылад.
  9. Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт; Каваленя Аляксандр Аляксандравіч, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт, доктар гістарычных навук, прафесар; Голубеў Валянцін Фёдаравіч, загадчык цэнтра дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар гістарычных навук, прафесар; Лакіза Вадзім Леанідавіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт; Ляўко Вольга Мікалаеўна, загадчыца цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар; Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч, загадчык цэнтра дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, за распрацоўку арыгінальнай канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці, якая грунтуецца на пераемнасці першых і наступных старажытных паселішчаў, а таксама гістарычных этнічных і поліэтнічных утварэнняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі з навейшымі перыядамі і структурнымі ўтварэннямі беларускай дзяржаўнасці.
  10. Маргунова Алена Міхайлаўна, намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт; Лоўкіс Зянон Валянцінавіч, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, член-карэспандэнт, доктар тэхнічных навук, прафесар; Пачыцкая Ірына Міхайлаўна, начальнік рэспубліканскага кантрольна-выпрабавальнага комплексу па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, кандыдат сельскагаспадарчых навук, за ўстанаўленне маркераў прысутнасці ў харчовых прадуктах пальмавага алею і яго фракцый, якія дазваляюць забяспечыць бяспеку і якасць прадуктаў харчавання.
Тэгi
#Топ-10