Выдавец: РУП "Выдавецкі дом «Беларуская навука»", Мінск, Рэспубліка Беларусь
ISSN 1818-9857
Выдаецца з чэрвеня 2003 г.
Выходзіць 1 раз у месяц на рускай і беларускай мовах. Рэзюмэ на англійскай і рускай мовах.
Галоўны рэдактар: Ж.У. Камарова
Мэты і задачы:
«Навука і інавацыі» — спецыялізаваны часопіс Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які асвятляе найважнейшыя праблемы развіцця навукі і тэхнікі, а таксама інавацыйны рух у краіне і за мяжой. Тут змяшчаецца інфармацыя аб найноўшых навукова-тэхнічных адкрыццях і дасягненнях, канцэптуальных і практычных падыходах да вырашэння пытанняў развіцця інавацыйнай дзейнасці, вынаходніцтва, дзяржаўнай палітыцы ў сферы інавацый.
Вялікая ўвага надаецца прапагандзе вопыту арганізацый, арыентаваных на ўкараненне вынікаў даследаванняў і распрацовак у вытворчасць, тэмах, прысвечаным эканоміцы навукі, інтэлектуальнай уласнасці, інфармацыйных тэхналогіях.
Аўтары часопіса — навуковыя супрацоўнікі і аспіранты акадэмічных і галіновых НДІ, ВНУ, спецыялісты інавацыйных прадпрыемстваў, наватары і вынаходнікі, а таксама работнікі органаў дзяржкіравання. Часопіс «Навука і інавацыі» уваходзіць у зацверджаны ВАК Беларусі пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў і прымае артыкулы па біялагічных, медыцынскіх навуках і інавацыйнай эканоміцы ў раздзел «Навуковыя публікацыі».
Часопіс уключаны ў базу электроннай навуковай бібліятэкі eLibrary і індэксуецца ў РІНЦ (расійскім індэксе навуковага цытавання), Эбско, Ulrichs Periodicals Directory. Выданне размяшчаецца ў навуковай электроннай бібліятэцы КіберЛенінка.
З 2019 года навуковым публікацыям прысвойваецца лічбавы ідэнтыфікатар аб'екта (DOI).
Адрас рэдакцыі:
вул. Академическая, 1, к. 129, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Электронны адрас: nii2003@mail.ru
Тэлефон: (017) 284-14-46 Факс: (017) 284-16-12