Всего документов: 1.
Універсальнага робата Альтрона, створанага адзінаццацікласнікам з Мінска Аляксандрам Дубавіцкім, летась можна было ўбачыць практычна на ўсіх значных конкурсах ідэй і распрацовак. Лагічным завяршэннем "выхаду ў людзі" стала перамога ў маладзёжнай намінацыі Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, які праводзіцца Дзяржкамітэтам па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле Беларускага інавацыйнага фонду, Міністэрства адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У чым унікальнасць Альтрона і калі яго магчымасці зможа ацаніць звычайны карыстальнік, распавядае яго стваральнік.