Всего документов: 3.
Унікальнасць Інбелкульта заключалася ў тым, што ён з'яўляўся адначасова навукова-даследчай і культурна-грамадскай установай. Ён быў прызваны служыць не толькі навуцы, але і культурнаму і нацыянальнаму выхаванню шырокіх мас працоўных. Аб дзейнасці ўстановы, яе дасягненнях, а таксама аб шляху ў напрамку да рэарганізацыі Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук распавядае дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Аляксандр Груша.
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусіпрапануе праект, прысвечаны Інстытуту беларускай культуры - першай вышэйшай навуковай установе ў найноўшай гісторыі Беларусі, на аснове якой была створана Беларуская акадэмія навук.
ЦНБ НАН Беларусі паўстала на хвалі адраджэння нацыянальнай культуры і была заклікана служыць маладой беларускай навуцы. У зборах бібліятэкі адлюстравана гісторя нашай краіны, увасоблена гісторыка-культурная ідэнтычнасць беларускага народа, акумуляваны яго навуковы патэнцыял. Сення яна з'яўляецца адной з найбуйнейшых бібліятэк у краіне. У ей прадстаўленыя навуковыя працы па розных галінах навукі, а таксама найкаштоўнейшыя помнікі кніжнасці мінулага.