Всего документов: 1.
5 красавіка ў Інстытуце тэалогіі БДУ ў Мінску адкрылася міжнародная канферэнцыя «Міланскі эдыкт у гісторыі еўрапейскай цывілізацыі. Праблема ўзаемадзеяння Касцёла і дзяржавы ў сучасных умовах». У пасяджэнні ўдзельнічаў спецыяльны госць — старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій Беларусі, навукоўцы Акадэміі навук і ВНУ Беларусі, замежныя спецыялісты, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.