Всего документов: 1.
Гэтай вясной у Бартэніху прыйшлі людзі з рыдлёўкамі і з так званымі “мячамі Колесава”, каб пасадзіць дзялянкі сасны, чорнай вольхі, адрамантаваць дамбу. Дрэвы запаволяць працэс дэградацыі глебы, затрымаюць грунт, а апаўшае лісце і ігліца паступова ўтвораць свежы ўрадлівы слой. Новыя насаджэнні палепшаць умовы гнездавання птушак, у прыватнасці, чырванакніжнага шэрага жураўля. Мерапрыемства арганізавала раённая інспекцыя аховы прыроды і навакольнага асяроддзя пры падтрымцы Валожынскага лясгаса, Міністэрства прыроды, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.