Всего документов: 1.
У паселішчах старажытнага чалавека ад эры мезаліту да ранняга сярэдневякоўя можна будзе ў хуткім часе пабываць у археалагічным музеі пад адкрытым небам, што ў Белавежскай пушчы. Ідэя стварэння музея з’явілася ў 2009 годзе. Менавіта тады, пад час падрыхтоўкі да святкавання 600-годдзя запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы, супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі былі выяўлены археалагічныя аб’екты перыядаў ад мезаліту да ранняга сярэдневякоўя.