Всего документов: 1.
Вывучэнне гісторыі Вялікай айчыннай вайны – адзін з важных напрамкаў айчыннай гістарычнай навукі. Гэтаму ў пэўнай ступені будзе садзейнічаць кніга кандыдата гістарычных навук Сяргея Новікава «беларусь улетку 1941 года: новыя падыходы ў даследаванні баявых дзеянняў». Кніга – лагічнае завяршэнне шматгадовых даследаванняў аўтара ў рамках згаданай тэматыкі, неаднаразова прадстаўленай ім на старонках часопісаў «Беларуская думка», «Беларускі гістарычны часопіс», «Весці НАН Беларусі» і іншых выданняў.