Всего документов: 1.
Людзi аддавалi данiну павагi каню за яго вернасць i нялёгкую працу. Сяляне заўсёды з павагай адносiлiся да яго, як да незаменнага памочнiка. Цяпер гэтая жывёла працягвае выконваць тыя ж функцыi, але на змену жывой сiле прыходзяць новыя сучасныя тэхналогii i паступова адбываецца знiжэнне ролi каня. Даведацца, чым жыве конегадоўля, можна ў ААТ «Палеская нiва», што знаходзiцца ў аграгарадку Рамель. Таксама на Палессi iснуе і старажытная папуляцыя, што бярэ свой пачатак ад абарыгенных, так званых лясных коней. Гэтых коней яшчэ называюць беларускiмi понi, распавядае загадчык лабараторыi Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра па жывёлагадоўлi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Юрый Герман.