Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего документов: 1.

У ЗША разгарэлася спрэчка пра пагрозы выкарыстаньня сучаснай высокатэхналягічнай зброі. Гаворка ідзе пра беспілотныя самалёты, якія выкарыстоўваюцца цяпер паўсюль: у навуковых мэтах, паліцэйскімі і цывільнымі службамі. У іх бачаць інструмэнт поўнага кантролю за грамадствам. Нядаўна беларускія ўлады абвясьцілі, што яны таксама збіраюцца далучыцца да клуба краін, якія прадукуюць беспілотнікі. Аляксандар Алесін, вайсковы аглядальнік газэты "Беларусы і рынак": "Ужо некалькі гадоў вядзецца распрацоўка ў Беларусі уласных варыянтаў беспілётных самалётаў. Ня менш за 5 гадоў. Гэта й Акадэмія навук, і Вайсковая акадэмія, і заводы: авіяцыйна-рамонтны ў Баранавічах і грамадзянскай авіяцыі ў Менску".

Источник: POLSKIE RADIO DLA ZAGRANICY. Беларуская служба | 10.02.2013

Рубрика: Наука и технологии