Всего документов: 9.
У выдавецтве "Чатыры чвэрці" выйшла кніга Марціновіча "Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча". Урывак з кнігі распавядае пра Валянціну Караткевіч, жонку пісьменніка, скончыўшую аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, кандыдата гістарычных навук, працаваўшую ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук
Не будзе перабольшваннем сказаць, што сапраўдная вядомасць прыйшла да Івана Саверчанкі на пачатку 1990-х гадоў. Тады ў маладога супрацоўніка Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі выйшла адразу некалькі навукова-папулярных выданняў. Але пакрысе даследчык стаў надаваць усё большую ўвагу акадэмічнай навуцы.
У Брэсце прайшоў міжнародны "круглы стол", прысвечаны ўнікальнаму помніку культуры XVI стагоддзя - Брэсцкай Бібліі. На пленарных і секцыйных пасяджэннях выступіла каля двух дзесяткаў дакладчыкаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы і Латвіі. Загадчык аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі прэзентаваў электронны варыянт Брэсцкай Бібліі, створаны на аснове адзінага ў Беларусі асобніка выдання, які захоўваецца ў бібліятэцы.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала месцам правядзення IX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія праходзяць у краіне з 1988 года. Грунтоўным атрымалася прывітальнае слова Аляксандра Кавалені, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі. Як нагадаў вучоны, Статут 1588 года часта называюць «еўрапейскай канстытуцыяй феадальнага грамаства», у якой былі абагулены ідэі, што апярэджвалі час. Галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Георгій Галенчанка звярнуўся да праблемы падрыхтоўкі факсімільнага выдання Статута ВКЛ 1566 года.
«Круглы стол», прысвечаны 20-годдзю з дня выхаду першага нумара «Беларускага гістарычнага часопіса», прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітраных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, акадэмік НАН Беларусі Міхаіл Касцюк.
Шматтомны праект «Беларускі кнігазбор» папоўніўся «Выбраным» Анатоля Грыцкевіча. Адзін са сатрэйшын беларускай гістарыяграфіі, ён пачынаў сваю кар´еру як выпускнік Мінскага медыцынскага ўніверсітэта. Пасля атрымаў адукацыю ў сталічным лінгвістычным інстытуце і на гістарычным факультэце БДУ. Абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР і мінскім Інстытуце культуры.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання (у дзвюх кнігах) “Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке”, што выйшла ў Выдавецтве Беларускага Экзархата да 1150-годдзя Полацка.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя навуковага выдання "Археологическое наследие Беларуси", а таксама іншых найноўшых даследванняў археолагаў, што пабачылі свет у выдавецтве "Беларуская навука"
У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося чарговае пасяджэнне сталічнага клуба бібліяфілаў