Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего документов: 1.

У некалькіх кіламетрах ад райцэнтра Ганцавічы размешчана лабараторыя інтрадукцыі і тэхналогіі ягадных раслін Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, больш вядомая на Брэстчыне як вопытна-эксперыментальная база “Журавінка”. Гэта ўнікальная для рэспублікі лабараторыя займаецца вывучэннем перспектыўнасці вырошчвання ў нашых кліматычных умовах новых, завезеных з іншых краін і кантынентаў, гатункаў брусніц, журавін, буякоў, бружмелю, а таксама распрацоўкай агратэхнічных прыёмаў іх развядзення. “Нацыянальная акадэмія навук пастаянна пашырае геаграфію свайго міжнароднага супрацоўніцтва і актыўна развівае сувязі з навуковымі арганізацыямі замежных краін", — расказвае загадчык лабараторыі інтрадукцыі, кандыдат біялагічных навук Мікалай Паўлоўскі.

Источник: Савецкае Палессе | 28.01.2013

Рубрика: Сотрудники НАН