Всего документов: 1.
Арнольд Фёдаравіч Смеяновіч вось ужо 50 гадоў выконвае аперацыі на галаўным і спінным мозгу. Смеяновічу гэтымі днямі спаўняецца 75 гадоў. Ён — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч навукі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар, доктар медыцынскіх навук. Але самае важнае — як загадчык нейрахірургічнага аддзела Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Неўралогія і нейрахірургія", ён па-ранейшаму аперыруе цяжкіх пацыентаў. Сёння Арнольд Фёдаравіч расказвае пра сябе, сваю практычную дзейнасць, беларускую нейрахірургію і асаблівасці тых захворванняў, якія даводзіцца лячыць...