Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего документов: 1.

Беларусы Ліепаі паўдзельнічалі ў святочнай імпрэзе з нагоды 125-х угодкаў Паўліны Мядзёлкі, што прайшла на яе малой радзіме — у мястэчку Будслаў на Мядзельшчыне. Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка нарадзілася 24 верасня 1893 года ў мястэчку Будслаў Вілейскага павету Віленскай губерні — цяпер Мядзельскі раён Міншчыны.Паўліна Мядзёлка была першаю, хто бліскуча выканаў галоўную ролю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм’еры (1913) па аднайменнай п’есе паэта. Кажуць, Паўліна Вінцэнтаўна была музай Янкі Купалы. Нейкі час працавала яна і ў сектары мастацтва Інстытута беларускай культуры (на базе якога ўзнікла Акадэмія навук Беларусі).

Источник: Голас Радзімы | 15.10.2018

Рубрика: НАН Беларуси