Всего: 58829 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.
Адна з асноўных праблем ракі Крэчат, як і Ясельды, - паніжэнне ўзроўню вады. Амаль 40 гадоў раку Крэчат не ачышчалі ад глеевых адкладанняў. Ініцыятарам адраджэння "хворага" Крэчата выступіў Бярозаўскі райвыканкам сумесна з адміністрацыяй заказніка "Спораўскі" і МГА "Экалагічная ініцыятыва "БУРЭНКА-ПЛЮС". Спецыялісты НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах правялі папярэжднія даследаванні і далі рэкамендацыі, каб правядзенне работ не пашкодзіла мясцовай іхтыяфауне.
Источник: Родная прырода, 17.03.2021 № 3 С. 12-13Скульптар Валерый Калясінскі вядзе гурткі "Гліняны карагод" і "Мастацкі карагод" ў Пяршайскім доме культуры. Яшчэ нядаўна актыўнай заўсѐдніцай гурткоў была дачка скульптара Паліна Калясінская. Гэтай зімой Паліне з аднакурснікамі пашчасціла заняць 2-е каманднае месца на VI фестывалі лядовых і снежных скульптур "Свет крысталаў", які зладзіў Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі.
Источник: Культура, 06.03.2021Што ў краіне робіцца, каб захаваць натуральныя і адрадзіць парушаныя балоты? Пра новые метады аднаўлення біятопаў распавёў загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і навуковага суправаджэння прыродаахоўных канвенцый НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксандр Казулін.
Источник: Родная прырода, 16.02.2021 № 2 С. 5Да нядаўняга часу мала хто ведаў, што ў нашай прыродзе яшчэ захавалiся рабыя суслiкi. Дзякуючы пiяр-кампанii, разгорнутай АПБ, гэтыя вельмi рэдкiя грызуны праславiлiся i займелi прыхiльнiкаў i абаронцаў. Нядаўна былi падведзены вынiкi iнiцыятывы «Хамяк, суслiк i палятуха: выратаваць супергрызуноў!» Яна стартавала вясной 2019 года i ажыццяўлялася АПБ у супрацоўнiцтве з навукова-практычным цэнтрам НАН Беларусi па бiярэсурсах, Гарадоцкiм лясгасам i эколага-краязнаўчым грамадскiм аб'яднаннем «Неруш» у рамках праекта «Далучэнне грамадскасцi да экалагiчнага манiторынгу i паляпшэнне кiравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўнi».
Источник: Звязда, 25.11.2020Захаваць i рэдкiя, i наогул усе вiды жывёл i раслiн магчыма толькi разам з тым натуральным асяроддзем, якое з'яўляецца iх «домам». Таму ахове ландшафтаў i экасiстэм у нашай краiне аддаецца дзяржаўны прыярытэт. Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусi па бiярэсурсах праводзiць мерапрыемствы для аднаўлення парушаных тарфянiкаў, падтрымкi экасiстэм нiзiнных балот у натуральным стане, удзельнiчае ў мiжнародных прыродаахоўных праектах.
Источник: Звязда, 16.10.2020У жнiўнi ды вераснi па лугах i ўзгорках, на ўскрайках лясоў ды па вясковых палiсадах зiхацяць золатам суквеццi сумнiку канадскага. У гэтую пару ён найбольш прыкметны. Аднак яшчэ далёка не ўсе ведаюць, што за прывабным дэкаратыўным выглядам крыецца вялiкая шкода чужароднага «заваёўнiка» для нашай прыроды. Самы дзейсны i экалагiчны метад барацьбы з сумнiкам — кашэнне, кажа кiраўнiк сектара кадастру раслiннага свету Iнстытута эксперыментальнай батанiкi iмя В. Ф. Купрэвiча НАН Беларусi Алег Маслоўскі.
Источник: Звязда, 25.08.2020