Всего: 58471 документов. Показано: 14 за последние 30 дней.
Нажаль, цяпер можна канстатаваць паступовае затуханне традыцыі расказваць казкі. Разумеючы гэта, фалькларысты Цэнтрадаследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ініцыявалі выступы апавядальнікаў казкавага жанру ў межах Міжнародных форумаў даследчыкаў беларускай казкі.
Источник: Краязнаўчая газета, 22.02.2023Пра выданне кнігі "Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання: даклады і паведамленні: да 25-годдзя заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта "Берагіня" распавядае супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццяна Валодзіна.
Источник: Краязнаўчая газета, 12.08.2021Сёлетняя сітуацыя ў свеце асабліва востра ўзняла пытанне інфекцыйных захворванняў, пераадольвання іх і пошуку адпаведных сродкаў лекавання ці прафілактыкі. Натуральна, на беларускіх землях неаднойчы грозна пракатвалася навала эпідэмій, пакідаючы за сабой спустошаныя землі. Абагульненне запісаў, якія тычацца паводзінаў беларусаў у час эпідэміі і лекавання пры інфекцыях, прадэманстравала асаблівую ролю сродкаў расліннага і жывёльнага паходжання. Падрабязна распавядае загадчыца аддзелу фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтру даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна.
Источник: Родная прырода, 15.04.2020 № 4 С. 40-41Непарыўную цесную сувязь беларуса з раслінным светам здавён адзначалі і падарожнікі па нашых землях, і вучоныя-батанікі ды этнографы. Сапраўды, ён настолькі глыбока пранік у быт і творчасць беларуса, што немагчыма адшукаць той сферы жыцця ці паэзіі, дзе поруч з чалавекам не прысутнічалі б дрэвы, кветкі, зёлкі. Пра гаспадарчае выкарыстанне раслін i iх рытуальна-культавую ролю ў традыцыйнай культуры беларусаў распавядае загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна.
Источник: Родная прырода, 17.05.2019 № 5 С. 41-43Падарожнікі па Беларусі неадменна звярталі ўвагу на такую акалічнасць, як каўтун. Першая адзнака каўтуна - зблытаныя ў адзін ком валасы, поўсць. суправаджаецца гэта болем, сімптомамі рэўматычнага плану і нават псіхічнымі хваробамі. падрабязней пра народныя ўяўленні распавядае Таццяна Валодзіна, НАН Беларусі.
Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК, 18.05.2017Хваробы дзяцей, асабліва немаўлят, і нават проста плаксівасць і празмерны крык малога заўсёды выклікалі занепакоеннасць і хваляванні бацькоў. Але існавала ўсё адно як норма плачу, перасяганне якой раўнавалася ўжо да асобнай хваробы - крыксы, плаксы, начніцы. Падрабязней пра народную медыцыну распавядае Таццяна Валодзіна, НАН Беларусі.
Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК, 04.05.2017Ад самых даўніх часоў у большасці сусветных культур існавалі ўяўленні пра тое, што людзі андо толькі сілаю позірку, слова ці думкі могуць уздзейнічаць на іншага - сурочыць, зглазіць. Пра народныя ўяўленні распавядае Таццяна Валодзіна, НАН Беларусі.
Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК, 09.02.2017У народнай медыцыне прычынай многіх захворванняў і нават самастойнай хваробай лічаць спалох ці, як яго яшчэ называюць, пуд, ляк. Пра лячэнне гэтай "хваробы" распавядае Таццяна Валодзіна, доктар філалагічных навук, НАН Беларусі.
Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК, 19.01.2017Людзі хварэлі ва ўсе часы. Але ідэнтыфікавалі, называлі хваробы ў адпаведнасці з ведамі свайго часу. Пра народныя ўяўленні пра хваробы распавядае Таццяна Валодзіна, доктар філалагічных навук, НАН Беларусі.
Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК, 22.12.2016Традыцыйная практыка хваробаў улучае як замацаванне здароўя наогул, так і захады, накіраваныя на папярэджанне асобнай нямогласці. Дэвіз "Хваробу лягчэй папярэдзіць, чымсьці яе лекаваць" заставаўся актуальным ва ўсе часы. Аб народных звычаях ды абрадах, накіраваных на ўмацаванне здароўя, распавядае Таццяна Валодзіна, доктар філалагічных навук, супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК, 17.11.2016Публікація каментарыяў да пэўных палажэнняў рэзалюцыі сёлетняга фестывалю фальклорнага мастацтва "Берагіня" і само яго правядзенне выклікала і пэўную плыню водгукаў пра значнасць падзеі. Свае меркаванне агучыла і Таццяна Валодзіна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Культура, 24.09.2016З нагоды нараджэння Таццяны Кухаронак, кандыдата гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, загадчык аддзела фалькларыстыкі Цэнтру Таццяна Валодзіна распавядае пра даследванні, праведзеныя калегай.
Источник: Культура, 09.08.2014Днямі адзначае 80-гадовы юбілей знакаміты беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, пісьменнік, асветнік, доктар філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Арсень Сяргеевіч Ліс. З 1955 года выходзяць у друку яго працы, прысвечаныя беларускай культуры. У 1962-м даследчык прыходзіць у Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Пабываўшы ў розных мясцінах, прапусціўшы народную песню праз сэрца і ў той жа час маючы дапытлівы розум, узвышаную паэтычную душу і несумненныя здольнасці літаратара, Арсень Сяргеевіч ужо на пачатку станаўлення беларускай фалькларыстычнай школы займае адну з вядучых пазіцый, якую захоўвае і па сёння.
Источник: Літаратура і мастацтва, 07.02.2014Ці прытрымлівацца бабульчыных забабонаў, ці верыць ва ўсходнія гараскопы? На гэтыя і іншыя пытанні адказала падчас прамой лініі з чытачамі «БН» доктар філалагічных навук загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна.
Источник: Белорусская нива, 11.01.2013