Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58812 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.

Уладзімір Улашчык: кропка як знак бясконцасці   / Воцінава, Святлана /

На пачатку 1987 года акадэміка Мікалая Саўчанку, які быў міністрам аховы здароўя БССР больш чым хто — амаль 20 гадоў, — змяняе прафесар Уладзімір Улашчык. Ён пратрывае на гэтай пасадзе 4 гады, паспеўшы напісаць некалькі заяў аб адстаўцы. Апошняя — прынятая, разгледжаная і нарэшце задаволеная! — стане шчаслівым зваротным білетам у тое жыццѐ, якое належала цалкам яму, «патрыярху айчыннай фізіятэрапіі».

Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК,   15.08.2024
Рубрика: Сотрудники НАН
Алфавіт Астроўскага   / Воцінава, Святлана /

Каб атрымаць дакладны партрэт заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук БССР акадэміка Юрыя Астроўскага, давялося апытаць дзясяткі яго калег, паплечнікаў і апанентаў, звярнуцца да былых студэнтаў і аспірантаў, якія, рассяліўшыся па кантынентах, называюць сябе яго навуковымі дзецьмі і ўнукамі, нарэшце, знайсці тых, хто ведаў яго не як вучонага, пагутарыць з нашчадкамі і нават з суседам па лецішчы.

Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК,   25.07.2024
Рубрика: Сотрудники НАН
Народжаны не ў той час   / Воцінава, Святлана /

Біяхімік, доктар біялагічных навук, прафесар Вячаслаў Бука, аўтар больш як паўтысячы навуковых прац па біяхіміі, фармакалогіі і эксперыментальнай гепаталогіі, лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008), Міжнароднай прэміі Khwarizmi International Award (2013), трох прэмій «Топ-10» НАН Беларусі (2015, 2020, 2021), член Міжнароднага (ISBRA) і Еўрапейскага (ESBRA) таварыстваў па біямедыцынскаму вывучэнню алкагалізму і Еўрапейскай асацыяцыі па вывучэнню печані (EASL), член рэдкалегій і рэцэнзент міжнародных і еўрапейскіх навуковых выданняў, дае інтэрв’ю напярэдадні свайго юбілею.

Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК,   13.10.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Іван Нічыпарук. Парадоксы нястомнага генія   / Воцінава, Святлана /

Гучная слава на ўсю краіну яшчэ не даказвае, што справы твае вялікія. Іншая рэч - вядомасць у родным горадзе. Калі гавораць, што ўрача Івана Нічыпарука ў Гродне другой паловы мінулага стагоддзя ведалі ўсе, то гэта не прыгожы выраз, а канстатацыя факта. Сярод тых, хто дзеліцца сваімі ўспамінамі, член-карэспандэнт НАН Беларусі Андрэй Майсяёнак.

Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК,   01.09.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Ігнацій Антонаў: "Няхай людзі забудуцца пра ўсе мае рэгаліі і дасягненні і толькі памятаюць, што быў такі ўрач"   / Воцінава, Святлана /

Ігнацій Антонаў - доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, першы ў Беларусі ўладальнік звання "народны ўрач". Усе яго рэжаліі пералічыць немагчыма. Ен лячыў Максіма Танка, Петруся Броўку, Івана Шамякіна, Пятра Машэрава, Віктара Вуячыча і Ігара Лучанка. Уладзімір Караткевіч да яго на прыём не трапіў, але цытата класіка - "рабі немагчымае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, - і тады пераможаш" - да лёсу доктара дастасоўваецца цудоўна.

Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК,   16.06.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
І гэта не на поўны працоўны дзень!   / Воцінава, Святлана /

Члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэя Георгіевіча Майсяёнка, сябра Аддзялення медыцынскіх навук, доктара біялагічных навук, біяхіміка, вітамінолага, вылучае ўнікальная якасць: у размове з ім пачынаеш выцягваць з куфэркаў памяці ўсё, што клі-небудзь у іх патрапляла. Зрэшты, паводле яго філасофіі, чалавек мусіць увесь час быць у тонусе.

Источник: МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК,   20.01.2022
Рубрика: Сотрудники НАН