Всего: 58460 документов. Показано: 3 за последние 30 дней.
Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя больш за 40% тэрыторыі Беларусі складалі балоты і забалочаныя землі, у некаторых раёнах на іх прыпадала да 80% ад агульнай плошчы. Усяго ж было 3 млн га балот, то-бок, кожны сёмы гектар быў непрыдатны для гаспадарання. Сёння ўсе без выключэння раёны нашай краіны маюць асушаныя сельгасугоддзі — іх ад 8% у Шклоўскім і да 74% у Ганцавіцкім раёнах. Як зазначыў дырэктар Інстытута меліярацыі НАН Беларусі Аляксандр Анжанкоў, меліярацыя — гэта не толькі асушэнне зямель. Больш правільна казаць, што меліярацыя — гэта пераўтварэнне непрыдатных для дзейнасці чалавека зямель у прымальны стан.
Источник: Звязда, 30.11.2023Как отметил директор Института мелиорации НАН Беларуси Александр Анженков, мелиорация — это не только осушение земель: «Правильнее говорить, что мелиорация — это преобразование непригодных для деятельности человека земель в приемлемое состояние. А главная цель мелиоративного комплекса в обеспечении продовольственной безопасности страны и эффективного производства сельскохозяйственной продукции на мелиорированных землях. Поэтому не стоит забывать, что мелиорация функционирует не сама по себе, а как важная составляющая агропромышленного комплекса. Иными словами, осушение болот, конечно, гарантирует видимый эффект, но ведь оно будет напрасным, если на этих землях отсутствуют необходимая агротехника, севооборот и нарушаются технологии».
Источник: Звязда, 30.11.2023Трэцяя нядзеля лістапада — дзень ушанавання хлебаробаў, людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё працы на зямлі. Напярэдадні прафесійнага свята пра беларускую сельскую гаспадарку распавядае міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Сяргей Барташ. Сярод новых, перспектыўных кірункаў у раслінаводстве ен адзначае вырошчванне фундуку. Дзеля рэалізацыі гэтага праекта ў РУП «Інстытут пладаводства» закладзены доследны сад фундуку з мэтамі вывучэння біялагічных асаблівасцяў культуры і адпрацоўкі асобных тэхналагічных прыёмаў яе вытворчасці ў нашых умовах.
Источник: Звязда, 16.11.2023