Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 13 за последние 30 дней.

Ёсць чым ганарыцца!   / Грышкевіч, Сяргей /

Маштабная перасовачная выстава "Беларусь інтэлектуальная" завяршыла свае двухмесячнае падарожжа па краіне ў Брэсце. Усе жадаючыя азнаеміліся з найноўшымі дасягненнямі і распрацоўкамі НАН Беларусі, устаноў адукацыі, навукова-даследчых і іншых устаноў.

Источник: Настаўніцкая газета,   30.03.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
Захавальнікі гісторыі малой радзімы   / Грышкевіч, Сяргей /

Адзіннаццацікласнік Ягор Лагішынец са Скокаўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна стаў адным з пераможцаў конкурсу творчых работ, арганізаванага Нацыянальнай акадэміяй навук.

Источник: Настаўніцкая газета,   27.12.2022
Рубрика: Мероприятия НАН
Геаграфія: важная, але… недаацэненая   / Грышкевіч, Сяргей /

На жаль, айчынная геаграфічная адукацыя сутыкаецца з шэрагам праблем матывацыйнага, змястоўнага і метадычнага характару. У сучаснай школьнай праграме гэта, бадай, адзін з самых незапатрабаваных прадметаў. Як павысіць прэстыж недаацэненай вучэбнай дысцыпліны? Чаму сённяшнім спецыялістам не абысціся без ведання геаграфічных заканамернасцей? Пра гэта разважае член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар кафедры геаграфіі і прыродакарыстання Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Максім Багдасараў.

Источник: Настаўніцкая газета,   21.10.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
З карысцю для здароўя   / Грышкевіч, Сяргей /

Сфера навуковых інтарэсаў Святланы Уладзіміраўны Арцёменка сфарміравалася яшчэ ў студэнцкія гады, дзякуючы загадчыку кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій факультэта электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ Уладзіміру Адамавічу Галаўко. Менавіта ён падахвоціў здольную дзяўчыну да праграмавання штучных нейронных сетак. Вынікі яе работы ўжо ўкаранёны ў дыягнастычны працэс 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, выкарыстоўваюцца ў навукова-даследчай рабоце Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   27.01.2018
Рубрика: Наука и технологии
Знайсці сябе ў карыснай справе   / Грышкевіч, Сяргей /

За 50 гадоў існавання Кобрынскі раённы эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і юнацтва прайшоў шлях ад невялікай станцыі юных натуралістаў да сучаснай установы дадатковай адукацыі, якая адыгрывае важную ролю ў экалагічным выхаванні моладзі. У 70-я гады мінулага стагоддзя на Кобрыншчыне пачаў інтэнсіўна развівацца юннатаўскі рух. Пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў праводзілася доследная работа па заданнях навукоўцаў Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР і спецыялістаў сельскай гаспадаркі.

Источник: Настаўніцкая газета,   18.01.2018
Рубрика: НАН Беларуси
Навука — сэнс жыцця   / Грышкевіч, Сяргей /

Народнай культурай Іна Анатольеўна Швед цікавілася з дзяцінства. Ужо ва ўніверсітэце гэта заўважыў вядомы прафесар Уладзімір Андрэевіч Калеснік. Ён і скіраваў дзяўчыну да навуковай дзейнасці ў галіне фалькларыстыкі. Сёння доктар філалагічных навук Іна Анатольеўна Швед працуе прафесарам кафедры рускай літаратуры і журналістыкі філалагічнага факультэта і англійскай філалогіі факультэта замежных моў БрДУ імя А.С.Пушкіна. Акрамя таго, Іна Анатольеўна ўзначальвае студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю “Фальклор і краязнаўства”. Навуковая дзейнасць Іны Швед адзначана граматай Міністэрства адукацыі Беларусі і Ганаровай граматай НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.12.2017
Рубрика: НАН Беларуси
У бясконцым пошуку невядомага   / Грышкевіч, Сяргей /

У 25 гадоў ён абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 35 — доктарскую, а ў 44 стаў членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Максім Альбертавіч Багдасараў гаворыць, што гэта вынік мэтанакіраванай, напружанай і карпатлівай працы, падмацаванай унутранай патрэбай у атрыманні новых ведаў і пастаянным самаразвіцці.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Высокае званне - знакамітаму выпускніку   / Грышкевіч, Сяргей /

Вядомы айчынны навуковец, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар і пісьменнік У. В. Гніламёдаў стаў ганаровым доктарам БрДУ імя А. С. Пушкіна.

Источник: Настаўніцкая газета,   14.04.2015
Рубрика: Сотрудники НАН
З робатамі на "ты"   / Грышкевіч, Сяргей /

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Робататэхніка" створанная ў 2009 годзе па ініцыятыве кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій Брэсцскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсатэта, стала новым этапам у развіцці навукова-даследчай работы студэнтаў у галіне робататэхнікі. Партнерам лабараторыі з'яўляецца Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   22.01.2015
Рубрика: НАН БеларусиНаука и технологии
З увагай да навакольнага асяроддзя   / Грышкевіч, Сяргей /

Ва ўніверсітэце адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Маніторынг навакольнага асяроддзя», прымеркаваная да Года экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў СНД і 20-годдзя Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі навукоўцы з Цэнтра геафізічнага маніторынгу, Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.10.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
Каб мова родная была і для душы, і для прафесіі   / Грышкевіч, Сяргей /

У горадзе над Бугам завяршылася XXIX Рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры. - Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры традыцыйна складаецца з трох тураў – напісання водгуку на мастацкі твор, комплекснай работы і вуснага выказвання на адну з прпанаваных тэм, - расказаў старшыня журы, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец.

Источник: Настаўніцкая газета,   30.03.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Харчовыя дабаўкі пратэсціруе дразафіла   / Грышкевіч, Сяргей /

Вызначаны пераможцы XX Абласнога конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў. Абарона конкурсных работ, якія ацэньвалі выкладчыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ, навукоўцы Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі, праходзіла па 4 секцыях.

Источник: Настаўніцкая газета,   22.12.2012
Рубрика: Мероприятия НАН
Сяброў прыроды зашмат не бывае   / Грышкевіч, Сяргей /

У Брэсце прайшла абласная педагагічная канферэнцыя «Вопыт і перспектывы экалагічнай адукацыі Брэсцкай вобласці». Арганізатарамі двухдзённага мерапрыемства, прысвечанага 65-годдзю экалагічнага руху Брэстчыны, выступілі абласное ўпраўленне адукацыі і абласны эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў. З апошнім цесна супрацоўнічае Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   08.12.2012
Рубрика: НАН Беларуси