Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 11 за последние 30 дней.

Людзі беларускай зямлі: Пётр Лысенка - высакароднасць дум і спраў   / Каваленя, Аляксандр /

У артыкуле акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Кавалені на прыкладзе апантанай навукова-археалагічнай працы доктара гістарычных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь П.Ф. Лысенкі асвятляецца навукова-даследчая дзейнасць вучоных-археолагаў, раскрываецца іх самаадданая шматгадовая праца, накіраваная на вывучэнне вытокаў беларускай дзяржаўнасці, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і папулярызацыю ў грамадскім асяроддзі ўнікальных старонак нацыянальнай гісторыі.

Источник: Беларуская думка,   23.01.2023 № 1 С. 66-74
Рубрика: Сотрудники НАН
"Захавай же, мой лёс, вышыню..."   / Каваленя, Аляксандр /

Імя Соф’і Шах добра вядома айчыннаму літаратуразнаўству і шырокаму колу чытачоў. У шматколернай паэзіі яна прыгожа, пераканаўча і творча ўзнёсла раскрывае сусвет. Пра паэтэсу распавядае акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.

Источник: Літаратура і мастацтва,   18.11.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Пачуццё Бацькаўшчыны   / Каваленя, Аляксандр /

Па словах акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі А.А. Кавалени для Беларусі важнай падзеяй стала адкрыццё 15 кастрычніка 1929 года Інстытута гісторыі Беларускай акадэміі навук. Сёння Інстытут гісторыі НАН Беларусі адзначае 85-гадовы юбілей. Навуковая ўстанова трывала займае пазіцыю «генеральнага штаба гістарычнай навукі» нашай краіны.

Источник: Беларуская думка,   28.10.2014 № 10 С. 11-17
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАННАН Беларуси
Пачуццё Бацькаўшчыны   / Каваленя, Аляксандр /

З нагоды 85-й гадавіны Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Аляксандр Каваленя падкрэслівае ролю гуманітарных ведаў у грамадстве, разглядае багаты культурны і навуковы здабытак беларусаў з даўніх часоў.

Источник: Беларуская думка,   22.09.2014 № 9 С. 24-29
Рубрика: Сотрудники НАН
Гуманітарная навука незалежнай Беларусі (да 85–годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)   / Каваленя, Аляксандр /

Артыкул А. Кавалені, акадэміка–сакратара, і В. Ляўковіча, намесніка акадэміка–сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі прысвечаны дасягненням гэтай навуковай установы за апошніЯ гады.

Источник: Полымя,   14.01.2014 № 1 С. 148–159
Рубрика: НАН Беларуси
"Вызваленне: дух перамогі і горыч страт"   / Каваленя, Аляксандр /

Неўзабаве Беларусь адзначыць 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтаму прысвечаны "Круглы стол" "Звязды", ў якім узялі ўдзел акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, прадстаўнікі Інстытута гісторыі: дырэктар інстытута Вячаслаў Даніловіч, загадчык аддзела гісторыі і міжнародных адносін Аляксей Літвін, навуковыя супрацоўнікі аддзела Ірына Варанкова і Яраслаў Бязлепкін, загадчык цэнтра гісторыі постындустрыяльнага грамадства Уладзімір Кузьменка і іншыя.

Источник: Звязда,   21.09.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
На вагах гісторыі   / Каваленя, Аляксандр /

Гутарка з акадэмікам-сакратором Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктарам гістарычных навук, прафесарам Аляксандрам Каваленем.

Источник: Беларусь,   25.12.2012 № 12 С. 22-25
Рубрика: Сотрудники НАН
Вечная кніга беларускага пісьменства   / Каваленя, Аляксандр /

Аўтар артыкула – акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя.

Источник: Полымя,   06.11.2012 № 11 С. 145-148
Рубрика: Сотрудники НАН
Засталася спадчына – людзьмі звацца   / Каваленя, Аляксандр /

Аляксандр Каваленя, доктар гістарычных навук, прфесар, акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі: "У вялікім шэрагу знакамітых імёнаў нашай Бацькаўчшыны – народны паэт Беларусі Янка Купала. Яго творчая спадчына – прыклад адданасці і веры ў светлую будучыню свайго народа, непахісная ўпэўненасць у росквіце беларускай дзяржавы".

Источник: Беларуская думка,   18.05.2012 № 5 С. 72-76
Рубрика: Сотрудники НАН
Калыска беларускай дзяржаўнасці (Полацку – 1150 гадоў)   / Каваленя, Аляксандр /

Артыкул прысвечаны гісторыі і сучаснасці самага старажытнага беларускага горада – Полацка. Сёння вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі плённа працуюць па выкананні шэрагу навуковых праектаў, прысвечаных полацкай гісторыі.

Источник: Полымя,   07.05.2012 № 5 С. 116-122
Рубрика: Сотрудники НАН
Ці патрэбна сучаснай школе краязнаўства?   / Каваленя, Аляксандр /

Аб стварэнні факультатыва па краязнаўстве для беларускіх школ разважае акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя.

Источник: Звязда,   28.02.2012
Рубрика: Сотрудники НАН