Всего: 58456 документов. Показано: 5 за последние 30 дней.
Запатрабаванасць прыродных рэсурсаў вельмі розная: нешта карыстаецца павышаным попытам, нечага ў дастатку, а нешта страчвае актуальнасць з-за развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу. Не выключэнне і змяіны яд. З аднаго боку, магчымасці для яго здабычы ў краіне ёсць, а з другога — няўдалыя шматгадовыя спробы адрадзіць вытворчасць ставяць пытанне аб мэтазгоднасці гэтай дзейнасці. І ўсё ж навукоўцы з Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах не губляюць надзеі наладзіць айчынны промысел яду гадзюк.
Источник: Звязда, 12.10.2024У навуковай супольнасці і сярод аматараў прыроды працягваецца актыўнае абмеркаванне праекта новай рэдакцыі Чырвонай кнігі Беларусі, якая павінна будзе выйсці ў наступным годзе. У том «Жывёлы», паводле слоў генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Чайкоўскага, уключана быццам і няшмат відаў — усяго 1,2 працэнта ад фаўністычнага складу, аднак для захавання біяразнастайнасці важны кожны від.
Источник: Звязда, 22.06.2024Беларусь і Антарктыка... Паміж імі — тысячы кіламетраў. Яны размешчаны на розных паўшар’ях Зямлі. Што ў нас агульнага і чаму айчынныя навукоўцы імкнуцца трапіць на шосты кантынент, расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віталь Лукін.
Источник: Звязда, 16.04.2024Антрапагенны вугляродны след, зялёная эканоміка, лес — лёгкія планеты, глабальнае пацяпленне, парніковы эфект, квоты на выкіды вугляроду — і гэта далёка не поўны пералік штампаў, якія літаральна штодня гучаць у інфармацыйнай прасторы. Большасцю яны ўжо ўспрымаюцца як аксіёма, а ці так гэта на самай справе? Выказаць сваё меркаванне на праблему антрапагеннага фактару ў змяненні клімату пагадзіўся галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра кліматычных даследаванняў Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір Логінаў.
Источник: Звязда, 27.02.2024Заяц каля Палаца Незалежнасці ў Мінску, лось у цэнтры Гомеля, ліса ў Віцебску, бабры на рацэ ў сталічным парку — такія навіны ўсё часцей і часцей з'яўляюцца ў інфармацыйных зводках. Сёння ім ужо ніхто не дзівіцца. А яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму заходы дзікіх жывёл у гарады былі хутчэй выключэннем, чым штодзённасцю. Чым жа выкліканы такія частыя сустрэчы? Куды падзеўся страх перад чалавекам і калі мядзведзі будуць гуляць па нашых вуліцах? Аб гэтым размова з навуковым супрацоўнікам ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» Паўлам Велігуравым.
Источник: Звязда, 30.05.2023