Всего: 58471 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.
Класіку беларускай літаратуры прыходзілі дзясяткі лістоў штодзень з розных раёнаў Беларусі, а часам з далёкіх гарадоў і рэспублік былога Савецкага Саюза і іншых сацыялістычных краін. Пра дзейнасць Якуба Коласа ў якасці дэпутата Вярхоўнага Савета БССР і СССР ці віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук БССР вядома толькі вузкаму колу людзей. Пры гэтым менавіта перапіска Якуба Коласа не проста як дэпутата, а як уплывовага нацыянальнага дзеяча з’яўляецца цікавай тэматыкай для шматлікіх даследаванняў, часта лакальнага маштабу.
Источник: Настаўніцкая газета, 05.07.2022Якуб Колас пакінуў пасля сябе велізарную творчую спадчыну. Але за адносна доўгае жыццё беларускі класік не змог рэалізаваць усе свае творчыя задумы і ідэі. Сярод такіх - мастацкі твор пра Крычаўскае паўстанне. Хутчэй за ўсё, падкінуў гэту ідэю пісьменніку гісторык, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР Васіль Шчарбакоў.
Источник: Культура, 25.06.2022У фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа захоўваецца больш як 4000 фотаматэрыялаў. Сярод іх - цікавы здымак старэйшага сына Коласа Данілы Міцкевіча, першага дырэктара музея. На гэтую пасаду ён быў прызначаны тагачасным прэзідэнтам Акадэміі навук Васілём Купрэвічам.
Источник: Літаратура і мастацтва, 30.10.2020Аповесць "Дрыгва" Якуба Коласа гістарычная: у ёй закранаюцца падзеі польска-савецкай вайны 1919-1921 гг. Пачатак напісанная аповесці можна адлічваць ад канца 1932 года. Падчас экспедыцыі навуковўцаў у Палессе былі запісаныя ўспаміны старога партызана Талаша. Сшытак з імі Коласу перадаў кіраўнік экспедыцыі ад Беларускай акадэміі навук Васіль Шчарбакоў.
Источник: Літаратура і мастацтва, 09.10.20202017 год стаў знакавым для Беларусі юбілеямі двух класікаў беларускай літаратуры - Якуба Коласа і Янкі Купалы. А на падваконні аднаго з кабінетаў музея Якуба Коласа, што знаходзяцца ў будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, можна ўбачыць незвычайную кампазіцыю: два здымкі невялікага фармату, ляльку-кабету і маленькае дрэўца ў вазоне...
Источник: Краязнаўчая газета, 07.02.2019Знакаміты твор Якуба Коласа "Сымон-музыка", хаця і перасягнуў 100-гадовую мяжу стварэння, яшчэ вельмі далекі ад разгадкі ўсіх таямніц, датычных яго напісання. У фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа захоўваюцца цікавыя выданні паэмы. Адно з іх - выданне 1942 года за дарчым надпісам паэта Новіка-Пеюна. Якім чынам выданне трапіла ў музей? часткова гэтую гістоырю праясняюць і дакументы з фонду Цэнтральанй навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 25.01.2019