Всего: 58471 документов. Показано: 7 за последние 30 дней.
З нагоды юбілея мастака, ганаровага акадэміка НАН Беларусі Віктара Грамыкі ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава яго твораў, а ў выдавецтве "Беларусь" выходзіць у свет міні-манаграфія з серыі "Славутыя мастакі з Беларусі".
Источник: Культура, 31.12.2022Класік жывапісу Вітольда Бялыніцкі-Біруля быў амаль адначасова абраны і акадэмікам Акадэміі мастацтваў СССР, і ганаровым акадэмікам Акадэміі навук БССР.
Источник: Культура, 12.03.202215 лютага нашаму славутамі графіку і жывапісцу, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгію Паплаўскаму спойнілася б 90 гадоў.
Источник: Культура, 13.02.2021Сярэдзіна 1920-х для інтэлігенцыі БССР стала часам аптымістычных спадзеваў. Развіццё нацыянальнай культуры, навукі, асветы, адносная свабода думак і творчых хістанняў. Газета "Звязда", у якой парцаваў Алесь Карачун, цалкам перайшла на беларускую мову. Але мала хто тады разумеў, што гэта адно зацішша перад бурай. Пачынаючы з лютага 1930 года органамі ОГПУ была арыштаваная вялікая група работнікаў асветы, дзеячаў культуры і прадстаўнікоў Акадэміі навук БССР. Па гэтай справе пайшоў і калега Карачуна Павел Жаўрыд. Алесь Карачун вельмі перажываў арышт свайго таварыша і, хутчэй за ўсё, ужо тады прадчуваў свой незайздросны лес.
Источник: Культура, 09.09.2017Вядомая дыпломная карціна "Вяселле" Леаніда Шчамалёва мае амаль дэтэктыўны лёс. Захавалася яна для нашчадкаў дзякуючы Алене Аладавай, у той час дырэктара мастацкага музея. Працавала Алена Васільеўна і ў Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР.
Источник: Культура, 17.09.2016Мікалай Нікольскі, вядомы гісторык-усходазнаўца, тагачасны загадчык сектара Інстытута гісторыі АН БССР, прапанаваў калегам па Універсітэце Акадэміі аказаць арыштаванаму Шчакаціхіну матэрыяльную дапамогу на дарогу ў ссылку, але прапанова не была нікім падтрыманая…
Источник: Культура, 02.02.2013Мікалай Шчакаціхін – супрацоўнік Беларускай акадэміі навук у 1930-х гг. – акрамя ўласна навуковай працы, актыўна садзейнічаў падрыхтоўцы і правядзенню Першай Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1925 года, праводзіў экспедыцыі па даследванні і вывучэнні старажытных помнікаў Беларусі, займаўся бібліятэчнай і архіўнай працай у Мінску, Маскве і Ленінградзе і г.д.
Источник: Культура, 26.01.2013