Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58829 документов. Показано: 4 за последние 30 дней.

Радасць пазнання, або Па крупінках аднаўляючы мінулае   / Паклонаская, Вольга /

Кандыдат гістарычных навук Кірыл Сыцько не любіць слова «сенсацыя» ў дачыненні да работы вучонага. Ён лічыць, што проста дапаўняе карціну свету дадатковымі ведамі. Робіць ён гэта вельмі паспяхова. Цыкл артыкулаў старшага навуковага супрацоўніка аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, прысвечаных дакументам і матэрыялам парафіяльных архіваў рымска-каталіцкага касцёла Беларусі ў XVІ — XX стагоддзях, адзначаны спецыяльнай прэміяй НАН Беларусі імя Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага для маладых навукоўцаў за мінулы год.

Источник: Звязда,   10.03.2021
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Кандыдат біялагічных навук Наталля Зелянкевіч: У балота свая філасофія   / Паклонаская, Вольга /

Балоты — гэта страшна? Нацыянальны фальклор засяляе гэтыя месцы рознымі нячысцікамі: злы балотнік, кікімары, вадзяныя, чэрці... Жудасць! Балоты Беларусі — гэта выключна важна! Гэта лёгкія Еўропы. Выпрацоўка кіслароду на балоце ў 15 разоў больш, чым у лесе. І, нарэшце, балоты — гэта асаблівы, вельмі цікавы свет. Пра яго нам расказвае старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, кандыдат біялагічных навук Наталля ЗЕЛЯНКЕВІЧ.

Источник: Звязда,   04.01.2021
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
У Беларусі праводзяць клінічнае выпрабаванне новага метаду лячэння пнеўманій, выкліканых COVІD–19   / Паклонаская, Вольга /

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі сумесна з 1-й кафедрай унутраных хвароб БДМУ праводзіць клінічнае выпрабаванне новага метаду лячэння пнеўманій, выкліканых COVІD–19, з ужываннем біямедыцынскага клетачнага прадукту (БМКП) на аснове мезенхімальных ствалавых клетак (МСК).

Источник: Звязда,   15.12.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАННаука и технологии
Лаўрэат конкурсу «100 талентаў НАН Беларусі»: Калі ты навуковец, сумна ніколі не бывае   / Паклонаская, Вольга /

За 13 гадоў у Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі Маргарыта Досіна абараніла кандыдацкую дысертацыю, стала лаўрэатам конкурсу «100 талентаў НАН Беларусі», дарасла да пасады вучонага сакратара і паступіла ў дактарантуру. І галоўнае — ні разу не расчаравалася ў тым, што калісьці аддала перавагу не музыцы, а біялогіі.

Источник: Звязда,   10.12.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН