Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 12 за последние 30 дней.

Кнігалюбам не спіцца   / Свірко, Ірына /

У прасторы, напоўненай кнігамі, можна працаваць, чытаць, вучыцца і цікава праводзіць час. Сем мінскіх бібліятэк запрашаюць дарослых і дзяцей з 19 да 23 гадзін прыняць удзел у акцыі «Бібліяноч-2019». Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі ператворыцца ў дзівосную лабараторыю, гасцей запрашаюць дакрануцца да таямніц хімічных з’яў.

Источник: Рэспубліка,   19.04.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Таямнічы Фрэйшуц — хто ён   / Свірко, Ірына /

У пракат выйшаў створаны на кінастудыі «Беларусьфільм» гісторыка-прыгодніцкі дэтэктыў «Сляды на вадзе», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння беларускай міліцыі. У аснове сюжэта — раман палкоўніка міліцыі ў адстаўцы доктара гістарычных навук Мікалая Ільінскага. Як крытыкi i гледачы прынялi новы беларускi фільм? Свае меркаванне выказвае Антаніна Карпілава, кінакрытык, загадчыца аддзела экранных мастацтваў філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Источник: Рэспубліка,   23.02.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Адданы захавальнік часу   / Свірко, Ірына /

18 лютага спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння народнага мастака СССР і Беларусі Міхаіла Савіцкага. На працягу многіх гадоў — кіраўнік Творчых майстэрань жывапісу, графікі і скульптуры. Адзін з першых Герояў Беларусі, акадэмік, лаўрэат дзяржаўных прэмій.

Источник: Рэспубліка,   18.02.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Запрашаем на мануфактуру   / Свірко, Ірына /

Адзін з лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Барыс Лазука стварыў і рэалізаваў канцэпцыю тэматычнага музея на базе прадпрыемства «Слуцкія паясы».

Источник: Рэспубліка,   09.01.2015
Рубрика: Сотрудники НАН
Галінка Коласавага дрэва   / Свірко, Ірына /

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Данілы Міцкевіча, вучонага, заслужанага работніка культуры, старэйшага сына народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Па адукацыі і першай прафесіі Даніла Канстанцінавіч быў хімікам-арганікам, працаваў у Акадэміі навук БССР. Але змяніў паспяховую кар’еру на музейную працу.

Источник: Рэспубліка,   30.09.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Трывалая руіна для нашчадкаў   / Свірко, Ірына /

Сёння ад Навагрудскага замка захваліся толькі руіны, але ж згодна з Дзяржаўнай праграмай "Замкі Беларусі" тут праводзяцца мерапрыемствы па кансервацыі і частковай рэканструкцыі. Раней, як распавядае старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Мяцельскі, на гэтым месцы праводзілі раскопкі археолагі Польшчы і СССР. Дарэчы, спецыялісты Інстытута гісторыі НАН ў цэнтры Навагрудка знайшлі старажытную забудову, магчыма, рэзідэнцыю князёў.

Источник: Рэспубліка,   19.08.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
З "Залатым фаліянтам"   / Свірко, Ірына /

Факсімільнае «Полацкае Евангелле» прызнана лепшым кніжным выданнем мінулага года. Выпуск факсімільнага выдання — вынік шматгадовай сумеснай працы Нацыянальнай бібліятэкі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выда-вецтва Беларускага Экзархата, а таксама Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве і Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу.

Источник: Рэспубліка,   06.02.2014
Рубрика: НАН Беларуси
Каля вытокаў слова   / Свірко, Ірына /

XV Міжнародны з´езд славістаў завяршыў сваю работу ў Мінску. Як адзначыў у ходзе цырымоніі закрыцця старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец, дзякуючы гэтай значнай падзеі, якая на працягу тыдня адбывалася ў беларускай сталіцы, наша краіна ўвайшла ў клуб славянскіх дзяржаў, дзе раней праводзіліся такія аўтарытэтныя міжнародныя навуковыя форумы. Разам са з´ездам завяршыла работу ў Мінску і выстаўка найбольш важных славістычных выданняў, выпушчаных у апошнія пяць гадоў. Звыш тысячы прадстаўленых на ёй кніг больш чым з 20 краін свету па традыцыі засталіся ў краіне, якая прымала форум. Яны папоўняць фонд Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Рэспубліка,   28.08.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
У еднасці моў і народаў   / Свірко, Ірына /

XV Міжнародны з´езд славістаў адкрыўся 21 жніўня ў беларускай сталіцы. На юбілейны форум з´ехаліся вядомыя навукоўцы з 35 краін свету, прычым не толькі са славянскіх, але і з многіх іншых, дзе вывучаюцца славянскія мовы, у тым ліку з Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Іспаніі, Канады, Літвы, Францыі, Швейцарыі, Японіі. Адкрыў форум старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец: «Славістыка як комплексная навука аб паходжанні і развіцці славянскіх моў, літаратур і культур мае больш як 200-гадовую гісторыю. Тое, што сёння ў гэтай зале сабраліся на чарговы з´езд прадстаўнікі столькіх краін свету, сведчыць, што і ў ХХІ стагоддзі славістыка захоўвае сваё значэнне як асобнае адгалінаванне гуманітарнай навукі».

Источник: Рэспубліка,   22.08.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Без моўных бар´ераў   / Свірко, Ірына /

XV Міжнародны з ´езд славістаў адкрыецца ў Мінску 21 жніўня. У Беларусі гэты аўтарытэтны форум праводзіцца ўпершыню і абяцае стаць адной са знакавых падзей у навуковым і культурным жыцці рэспублікі. Паводле слоў старшыні Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца, падобныя мерапрыемствы маюць вялікае значэнне для развіцця навукі, падтрымкі славянскай ідэнтычнасці, а таксама садзейнічаюць развіццю і назапашванню ведаў аб славянах сярод прадстаўнікоў неславянскіх краін.

Источник: Рэспубліка,   20.08.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Друкуем. Чытаем. Шануем   / Свірко, Ірына /

У нацыянальным выставачным павільёне «БелЭкспа» пачала работу юбілейная, ХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Цэнтральны экспанат нацыянальнага павільёна — факсімільнае выданне Полацкага Евангелля, унікальнага рукапісу XII стагоддзя, першакнігі беларускага народа, аднаго з самых старажытных і каштоўных кніжных помнікаў айчыннай культуры. Выпуск выдання стаў вынікам шматгадовай сумеснай працы Нацыянальнай бібліятэкі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выдавецтва Беларускага Экзархата, а таксама Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве і Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу.

Источник: Рэспубліка,   07.02.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Газета-патрыётка   / Свірко, Ірына /

Гісторыкі, палітолагі, журналісты, літаратуразнаўцы прынялі ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 95-годдзю заснавання і 70-годдзю першага падпольнага выхаду газеты "Звязда" ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Каштоўным культурным здабыткам нашай дзяржавы назваў "Звязду" ў сваім выступленні дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

Источник: Рэспубліка,   26.05.2012
Рубрика: Сотрудники НАН