Всего: 58471 документов. Показано: 13 за последние 30 дней.
Крыніцы Гродзенскай пушчы — помнікі прыроды мясцовага значэння. У рамках праекта грамадзянскіх ініцыятыў тут з’явілася шыльда, навес са скульптурнай кампазіцыяй, альтанка, брукаваны і драўляны насціл, вялікія дубовыя крэслы-калодкі. Вандроўка пераплятаецца з іншымі адукацыйнымі і турыстычнымі маршрутамі. Усе ўдзельнікі першага творчага падарожжа па новым крынічнам маршруце адзначалі энтузіязм творчага аб’яднання і яго кіраўніцы Тэрэзы Белавусавай. Яна расказала ўдзельнікам паездкі аб навуковым аспекце даследавання крыніц. Такая работа тут вядзецца сістэматычна на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў прадстаўнікамі лабараторыі гідрагеалогіі і гідраэкалогіі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 05.09.2024Ініцыятыўная група работнікаў Гродзенскага райвыканкама і грамадскіх актывістаў пабывала на самых знакамітых крыніцах Гродзенскай пушчы, каб вызначыць новы турыстычны маршрут і выбраць месца для правядзення будучага фэсту. Тут упэўнены, што падобнага свята няма нідзе ў Беларусі. Магчыма, крынічны фэст стане адным з брэндаў Гродзенскага раёна. Дарэчы, ідэю фэсту гатовы падтрымаць і навукоўцы. Па словах вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі гідрагеалогіі і гідраэкалогіі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Васіля Пашкевіча, даўно пара звярнуць увагу на прыродныя аб’екты ў шырокім сэнсе.
Источник: Звязда, 03.08.2024У Гродне прапаноўваюць зрабіць тыпавы праект для ўсіх крыніц-помнікаў прыроды. А рухавіком працэсу не адно дзесяцігоддзе з’яўляецца гродзенская экаактывістка Тэрэза Белавусава. Дзякуючы яе намаганням, прыродныя крыніцы трапілі ў рэестр помнікаў прыроды мясцовага значэння. Сюды прыязджалі групы навукоўцаў інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі для лабараторных даследаванняў.
Источник: Звязда, 14.03.2024Навуковая каферэнцыя адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 50 даследчыкаў творчасці беларускага песняра. Сваё бачанне выказаў загадчык цэнтра філасофіі, літаратуры і эстэтыкі Інстытута філасофіі НАН Беларусі Валерый Максімовіч. На яго думку, кожны форум дазваляе наблізіцца да асобы беларускага песняра, у даследваннях жыцця і творчасці якога яшчэ не пастаўлена кропка.
Источник: Звязда, 21.11.2023Адразу шэсць крыніц Гродзенскай пушчы прызнаны помнікамі прыроды. Вада, якая знаходзіцца блізка да паверхні зямлі і пад яе ціскам выходзіць наверх, ва ўсім свеце лічыцца недатыкальным багаццем. Такія запасы прэснай вады пільна ахоўваюцца. Па гэтаму шляху зараз актыўна ідуць і ў Беларусі, паведаміў кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН па біярэсурсах Юрый Гігіняк.
Источник: Звязда, 01.11.2023Школьнікі возьмуць удзел у добраўпарадкаванні крыніц у Гродзенскім раёне. Кожная крыніца, а самых знакамітых тут чатыры, мее свае лекавыя асаблівасці. Што датычыць чысціні, гэтыя воды адпавядаюць усім санітарным нормам. Усе крыніцы правераны навукова-практычным цэнтрам па біярэсурсах і Інстытутам прыродакарыстання НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 05.04.2022Крыніцы Гродзеншчыны прэтэндуюць на статус помнікаў прыроды. Канчатковы вердыкт будзе вынесены пасля таго, як прадстаўнікі НАН Беларусі даследуюць пробы вады. На сёння крыніцам удзяляецца пільная ўвага. Іх вывучэнне ўваходзіць у Дзяржаўную навукова-тэхнічную праграму «Зялёныя тэхналогіі», паведамляе вядучы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Васіль Пашкевіч.
Источник: Звязда, 06.11.2021Гродзенскія ўлады сустрэліся з актывістамі грамадскай арганізацыі «Крыніца» для абмеркавання будучыні ўнікальных крыніц. Галоўная каштоўнасць крыніц - якасць вады, якую засведчылі спецыялісты Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 28.04.2021Не адно дзесяцігоддзе Тэрэза Белавусава займаецца вывучэннем і аднаўленнем крыніц у ландшафтным заказніку «Гродзенская пушча». Па яе ініцыятыве навукоўцы выявілі ў экасістэме і мінеральныя крыніцы, і сапрапелі. Цяпер справа за тым, каб прыроднае багацце служыла здароўю чалавека. Што ж тоіць у сабе гэта тэрыторыя? Вада ў крыніцах прайшла ўсе клінічныя выпрабаванні, а яе якасць і лекавыя ўласцівасці пацверджаны афіцыяльна. Адбор проб правёў Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 11.03.2021Навуковае прадпрыемства «Гродзенскi занальны iнстытут раслiнаводства» з'яўляецца фiлiялам Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i скiравана на навуковае забеспячэнне аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласцi. Iнстытут вядзе распрацоўку i ўкараненне ў вытворчасць адаптыўных тэхналогiй, скiраваных на атрыманне якаснага пасадачнага матэрыялу.
Источник: Звязда, 14.10.2020Спецыялiсты занальнага iнстытута раслiнаводства ў Шчучыне пераселi на квадрацыклы, каб манiторыць палеткi. Гродзенскi занальны iнстытут раслiнаводства НАН Беларусi закупiў тэхнiку на ўсе чатыры аддзелы — па адным квадрацыкле на кожны, распавядае дырэктар занальнага iнстытута Сяргей Шэўчык.
Источник: Звязда, 01.08.2020Напачатку таблеткі, капсулы, блістары будуць фарміравацца з прывазной сыравіны, але з цягам часу пачне працаваць і завод па выпуску самой субстанцыі. Аб гэтым было заяўлена ў часе цырымоніі адкрыцця новага прадпрыемства ў Скідзелі. Новае сумеснае беларуска-індыйскае прадпрыемства атрымала назву «Навалок». У краіне плануецца пабудаваць яшчэ два заводы па вытворчасці лекаў з удзелам індыйскага капіталу. Гэта вялікі інавацыйны праект, падключана Нацыянаьлная акадэмія навук Беларусі. Індыйскі бок, у сваю чаргу, рыхтуе дасье да рэгістрацыі, каб выйсці на рынак.
Источник: Беларусь, 26.03.2019 № 4 С. 20-21У Гродне прайшоў конкурс на лепшую самаробную кнігу твораў Скарыны. Вынікі конкурсу падведзены падчас першага абласнога фестывалю кнігі. Таксама да 500-годдзя беларускага друку ў Новым замку Гродна дэманструецца багатая калекцыя рэдкіх і старадрукаваных кніг і перыядычных выданняў. Усяго ў фондах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея захоўваецца звыш 20 тысяч рэдкіх старадрукаваных кніг і 12 тысяч рэдкіх перыядычных выданняў. Фонд музея саступае толькі Нацыянальнай бібліятэцы і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 26.09.2017