Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 3 за последние 30 дней.

Адчуць пакліканне   / Шаблінская, Галіна /

Красавік — месяц нараджэння і адыходу ў вечнасць пісьменніцы Валянціны Коўтун. Так сімвалічна супала, што якраз гэтымі красавіцкімі днямі ў вядомай серыі «Беларускі кнігазбор» у выдавецтве «Беларуская навука» выйшаў том выбранага Валянціны Коўтун. У ім прадстаўлены раман-дылогія «Крыж міласэрнасці», драматычная паэма «Шлях палачанкі», вершы, артыкулы. Укладальніца — літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Ірына Багдановіч.

Источник: Літаратура і мастацтва,   29.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Малавядомая старонка жыцця Міхася Мушынскага   / Шаблінская, Галіна /

Міхася Мушынскага называюць падзвіжнікам беларускай навукі. Ён сам некалі даў такую назву сваёй кнізе пра Максіма Гарэцкага «Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі», жыццё і творчасць якога вывучаў многія гады. Як і Міхася Зарэцкага, яму таксама прысвечана цудоўная манаграфія «Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці». Міхась Мушынскі прызнаны самым аўтарытэтным у Беларусі коласазнаўцам. Ім заснавана новая школа беларускага літаратуразнаўства. Яго ведаюць як выключнага тэкстолага. На працягу амаль чвэрці стагоддзя працаваў загадчыкам аддзела выданняў і тэксталогіі акадэмічнага Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы.

Источник: Звязда,   31.01.2021
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Пайсці, каб застацца...   / Шаблінская, Галіна /

Міхася Мушынскага называюць падзвіжнікам беларускай навукі. На працягу амаль чвырці стагоддзя працаваў загадчыкам аддзела выданняў і тэксталогіі акадэмічнага Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. У 2016 годзе ўдзельнічаў у прэзентацыі кнігі "Кузьма Чорны. Чалавек - гэта цэлы свет" у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   29.01.2021
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси