Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line





Год науки - 2017
Выборы членов НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Жыццё, адданае навуцы: Валянцін Канстанцінавіч ЛУКАШОЎ

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Жыццё, адданае навуцы: Валянцін Канстанцінавіч ЛУКАШОЎ

ЛИТОСФЕРА

Издатели: Институт геологических наук Национальной академии наук Беларуси и Белорусское геологическое общество, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 8, 1998 (pp. 145--146)

Journal

СТРАТЫ НАВУКІ

Жыццё, адданае навуцы: Валянцін Канстанцінавіч ЛУКАШОЎ

25 чэрвеня 1998 г. споўнілася б 60 гадоў Валянціну Канстанцінавічу Лукашову выдатнаму беларускаму геахіміку, члену-карэспандэнту, доктару геолага-мінералагічных навук, прафесару. 8 чэрвеня 1998 года за межамі Беларусі, на міжнароднай сустрэчы геахімікаў у Швецыі раптоўна спынілася ягонае сэрца.

Вапянцін Канстанцінавіч Лукашоў нарадзіўся ў Ленінградзе ў сям'і рэктара Ленінградскага універсітэта, прафесара Канстанц.на Ігнатавіча Лукашова. У 1961 г. з адзнакай скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Будучы студэнтам, узначаліў студэнцкую навуковую суполку на факультэце і правёў першыя самастойныя літапагічныя і геахімічныя даследаванні.

Пасля заканчэння універсітэта В.К.Лукашоў працаваў у Лабараторыі геахімічных праблем АН БССР (пазней рэарганізавана ў Інстытут геахіміі і геафізікі) на пасадах малодшага (1961--1965 гг.), старшага навуковага супрацоўніка (1965--1969 гг.), загадчыка сектара (1969--1971 гг.), а з 1972 г. ён -- загадчык лабараторыі геахіміі гіпергенезу Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР (цяпер Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі).

З першых гадоў навуковай дзейнасці і да апошняй гадзіны В.К.Лукашоў распрацоўваў многія аспекты выкарыстання геахімічных індыкатараў для характарыстыкі геалагічных працэсаў. У 1964--1965 гг. ён знаходзіўся ў доўгатэрміновай камандзіроўцы ў Польшчы з мэтай вывучэння геахімічных асаблівасцей чацвярцічных адкпадаў гэтай краіны і іх карэляцыі з аднаўзроставымі адкладамі ў Беларусі. Матэрыялы, сабраныя ў Польшчы, былі выкарыстаны ў доктарскай дысертацыі "Геохимические особенности четвертичного литогенеза в папеогеографических условиях Белорусского Полесья и смежных территорий", якую ён паспяхова абараніў у 1969 г., і манаграфіі "Геохимия четвертичного литогенеза" (1970).

У 1972 г. выйшла ў свет манаграфія "Геохимические индикаторы процессов гипергенеза и осадкообразования", у якой усебакова разгледжаны магчымасці выкарыстання геахімічных паказчыкаў пры палеагеаграфічных рэканструкцыях старажытных умоў літагенезу, рудаўтварэння і пошуку карысных выкапняў. Па ініцыятыве В.К.Лукашова сумесна з геолагамі Закаўказзя геахімічныя індыкатары былі выкарыстаны для карэляцыі ўмоў фарміравання гліністых парод ( выдзялення інтэрвалаў у стратыграфічным разрэзе кайназою, якія адпавядаюць ледавіковым эпохам плейстацэну на Рускай раўніне. В.К.Лукашоў быў арганізатарам экспедыцый, падчас якіх сумесна з вучонымі Расіі, Украіны і Малдовы вывучаліся кайназойскія адклады Малдовы, Адэскай вобласці, Крыма, Кубані.

Сумесна з літоўскімі геолагамі В.К.Лукашоў праводзіў даследаванні ў Балтыйскім рэгіёне (Калінінградская вобласць Расіі і Літва) з мэтай выкарыстання геахімічных метадаў для высвятлення ўмоў назапашання і захавання бурштыну. Вынікі даследаванняў у гэтым рэгіёне знайшлі сваё адлюстраванне ў манаграфіі "Литогеохимические фации кайнозоя запада Русской платформы" (1974). У 1975--1978 гг. В.К.Лукашоў прыняў удзел у вывучэнні глыбакаводных адкладаў з дна Чорнага мора, праведзеным экспедыцыяй "Гломар Чэленджэр", і як вынік -- калекгыўная манаграфія "Геохимия позднекайнозойских осадков Черного моря" (1982).

У гэтыя ж гады ён вёў сумесныя даследаванні з геахімікамі Бурацкага геалагічнага ўпраўлення і Бурацкага геалагічнага інстытута РАН, неаднаразова выязджаў у Забайкалле, дзе вывучаў спецыфіку гіпергенных працэсаў і ўтварэння кор выветрывання на карэнных пародах. Адным з першых В.К.Лукашоў выкарыстаў гюравыя растворы для характарыстыкі геахімічных асаблівасцей кор выветрывання, што дало магчымасць лепш пазнаць працэсы ўтварэння другасных арэолаў рассейвання над руднымі радовішчамі. Ім распрацаваны новы геахімічны метад пошуку карысных выкапняў з выкарыстаннем штучных сарбентаў, які дазваляе эфектыўна весці пошукі радовішчаў у закрытых рэгіёнах. Метад выклікаў вялікі інтарэс і быў апрабіраваны ў больш за 20 геолагаразведачных арганізацыях і інстытутах. Адна з мадыфікацый метаду лягла ў аснову пошукаў золата (на яе атрымана аўтарскае пасведчанне) і прайшла паспяховае выпрабаванне ў Саянах. Па выніках даследаванняў з сарбентамі В.К.Лукашоў напісаў манаграфію "Искусственные сорбенты в экспериментальной и прикладной геохимии" (1992). У пытаннях геахімічных пошукаў карысных выкапняў В.К.Лукашоў набыў высокі аўтарытэт у свеце.

У канцы 70-х гадоў В.К.Лукашоў засяродзіў сваю ўвагу на ахове навакольнага асяроддзя. Навуковая камандзіроўка ў Канаду (1977), рабочая нарада "Геахімічныя метады маніторынгу" у Мінску (1978) і іншыя мерапрыемствы садзейнічалі разуменню праблем сучаснага тэхнагенезу. Пад кіраўніцтвам В.К.Лукашова былі праведзены першыя эколага-геахімічныя здымкі г. Мінска і абласных цэнтраў Беларусі. Вынікам гэтых даследаванняў з'явілася манаграфія "Загрязнение тяжёлыми металлами окружающей среды г. Минска" (1996).

На пачатку 80-х гадоў Валянцін Канстанцінавіч пад кіраўніцтвам К.І.Лукашова ўдзельнічаў у стварэнні новага для рэспублікі навуковага напрамку -- медыцынскай геахіміі, якая моцна звязана з праблемамі тэхнагенезу. З першых дзён пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС В.К.Лукашоў з супрацоўнікамі праводзілі інтэнсіўныя даследаванні радыёактыўнасці глебавага покрыва і другіх кампанентаў ландшафту, а таксама прадуктаў харчавання, вывучалі рухавасць радыёнуклідаў з дапамогай паслядоўных выцяжак і штучных сарбентаў. В.К.Лукашоў у шэрагу публікацый зрабіў доўгатэрміновы прагноз паводзін радыёнуклідаў у ландшафтах Беларусі. Манаграфія "Геологические аспекты охраны окружающей среды" (1987) з'явілася адной з першых у гэтым напрамку і атрымапа высокую адзнаку.

У апошнія гады В.К.Лукашовым развіваўся напрамак вывучэння форм знаходжання металаў у мінералах і пародах зоны гіпергенезу. Атрыманыя дадзеныя па геахіміі цынку, кадмію, свінцу, хрому, марганцу і іншых металаў у покрыўных адкладах Беларусі маюць вялікае значэнне для рашэння прыродаахоўных, медыка-біялагічных і геолага-пошукавых праблем.

Манаграфія "Географические очерки природы Беларуси" (1983), вучэбны дапаможнік "Геохимия ландшафтов" (1972) -- уклад В.К.Лукашова ў беларускую геаграфічную навуку.

На працягу многіх гадоў В.К.Лукашоў з'яўляўся старшынёй Прыбалтыйска-Беларускай секцыі Міжведамаснага савета МінГеа СССР і АН СССР па праблеме "Научные основы геохимических методов поисков месторождений полезных ископаемых", уваходзіў у склад рэдакцыйнага савета міжнароднага часопіса "Аррііесі ОеосЬетізІгу" і ў рабочую групу "Геологическая медицина" Міжнароднага геалагічнага саюза. В.К.Лукашоў вёў акгыўную педагагічную працу -- чытаў лекцыі ў Беларускім дзяржаўным і Мінскім педагагічным універсітэтах, а таксама ва універсітэтах краін Балтыі і Канады.

Вынікі даследаванняў В.К.Лукашова апублікаваны ў больш чым 300 навуковых працах, уключаючы 25 манаграфій, выдадзеных у краінах былога СССР, ЗША, Францыі, Нідэрландах і Польшчы.

У росквіце творчых сіл з жыцця пайшоў таленавіты вучоны ў галіне тэарэтычных і прыкладных праблем геахіміі, наватар і арганізатар даследаванняў у шэрагу яе накірункаў. Пасля яго засталіся адметныя навуковыя працы. Усе, хто працаваў побач з Вапянцінам Канстанцінавічам Лукашовым, заўсёды будуць шанаваць яго светлую памяць.

Journal Top

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Designed and maintained by Dr. Nikolai N. Kostyukovich. Last updated: May 20, 1999
Created with assistance of Dr. Ignatii I. Korsak
Copyright © 1998, 1999 The National Academy of Sciences of Belarus
Copyright © 1998 The Institute of Geological Sciences of the NAS of Belarus