Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line



Год науки - 2017
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Валянцін Канстанцінавіч Лукашоў (1938--1998)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Валянцін Канстанцінавіч Лукашоў (1938--1998)

Известия Национальной академии наук Беларуси
СЕРИЯ ХИМИЧЕСКИХ НАУК

Издатель: Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 4, 1998 (C. 157--159)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Ліштван І.І., Гарэцкі Р.Г., Махнач А.С. і інш.
Валянцін Канстанцінавіч Лукашоў (1938--1998)

25 чэрвеня 1998 г. споўнілася б 60 гадоў з дня нараджэння Валянціна Канстанцінавіча Лукашова буйнога вучонага, выдатнага беларускага геахіміка. 8 чэрвеня 1998 г. раптоўна спынілася яго сэрца за межамі Беларусі на міжнароднай сустрэчы геахімікаў у Швецыі, куды ён быў запрошаны з навуковым дакладам.

Валянцін Канстанцінавіч Лукашоў нарадзіўся ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург) у сям'і прафесара Канстанціна Ігнатавіча Лукашова. У 1961 г. скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта з адзнакай.

Пасля заканчэння універсітэта В.К. Лукашоў працаваў у лабараторыі геахімічных праблем АН БССР (пазней рэарганізавана ў Інстытут геахіміі і геафізікі) на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка (1961--1965), потым старэйшага навуковага супрацоўніка (1965--1969) і загадчыкам сектара (1969--1971), а з 1972 г. ён -- загадчык лабараторыі геахіміі гіпергенеза Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР (цяпер Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі).

В.К. Лукашоў ўнёс неацэнны ўклад у распрацоўку шэрагу праблем літалогіі і геахіміі.

З першых гадоў навуковай дзейнасці і да апошняга часу Валянцін Канстанцінавіч Лукашоў распрацоўваў многія аспекты выкарыстання геахімічных індыкатараў для характарыстыкі геалагічных працэсаў.

У 1964--1965 гг. ён знаходзіўся ў доўгатэрміновай камандзіроўцы ў Польшчы з мэтай вывучэння геахімічных асаблівасцей чацвярцічных адкладаў гэтай краіны і іх карэляцыі з аднаўзроставымі адкладамі ў Беларусі. Ім былі паспяхова выкарыстаны палеагеахімічныя індыкатары для расчлянення "нямых" пазнанскіх глін, залягаючых часта пад чацвярцічнай тоўшчай. Матэрыялы, сабраныя ў Польшчы, былі выкарыстаны ў доктарскай дысертацыі "Геохимические особенности четвертичного литогенеза в палеогеографических условиях Белорусского Полесья и смежных территорий", якую ён паспяхова абараніў у 1969 г., і манаграфіі "Геохимия четвертичного литогенеза" (1970).

У 1972 г. В.К. Лукашоў выдае манаграфію "Геохимические индикаторы процессов гипергенеза и осадкообразования", у якой усебакова разгледжаны магчымасці выкарыстання геахімічных паказчыкаў пры палеагеаграфічных рэканструкцыях старажытных умоў літагенезу, рудаўтварэння і пошуку карысных выкапняў.

Па яго ініцыятыве геахімічныя індыкатары сумесна з геолагамі Закаўказзя былі выкарыстаныя для карэляцыі ўмоў фармавання гліністых парод гэтага рэгіёну і выдзялення інтэрвалаў у стратыграфічным разрэзе кайназою, адпавядаючых ледавіковым эпохам плейстацэну на Рускай раўніне.

В.К. Лукашоў быў арганізатарам сумесных экспедыцый АН Беларусі і Малдавіі, падчас якіх вывучаліся кайназойскія адклады Малдавіі, Адэскай вобласці, Крыма, Кубані з мэтай скарэляваць палеагеахімічныя і палеанталагічныя метады для распрацоўкі надзейных геахімічных паказчыкаў, выкарыстоўваемых для расчлянення так званых "нямых тоўшчаў" (у якіх няма палеанталагічных рэштак) і высвятлення палеагеаграфічных абставін, іх фармавання.

Сумесна з літоўскімі геолагамі В.К. Лукашоў праводзіў палявыя работы ў Балтыйскім рэгіёне (Калінінградская вобласць) з мэтай выкарыстання геахімічных метадаў для высвятлення ўмоў назапашвання і захавання бурштыну. Вынікі гэтых і іншых даследаванняў знайшлі сваё адлюстраванне ў калектыўнай манаграфіі "Литогеохимические фации кайнозоя запада Русской платформы" (1974). У 1975--1978 гт. В.К. Лукашоў прыняў удзел у вывучэнні глыбокаводных адкладаў з дна Чорнага мора, праведзеным экспедыцыяй "Гломар Чэленджэр", -- калектыўная манаграфія "Геохимия позднекайнозойских осадков Черного моря" (1982).

У 70--80-я гады ён вёў сумесныя даследаванні з геахімікамі Бурацкага геалагічнага ўпраўлення і Бурацкага геалагічнага інстытута РАН, неаднаразова выязджаў у Забайкалле, дзе вывучаў спецыфіку працякання гіпергенных працэсаў і ўтварэння кор выветрывання на карэнных пародах. Адным з першых В.К. Лукашоў скарыстаў поравыя растворы для характарыстыкі геахімічных асаблівасцей кор выветрывання, што дало магчымасць лепш пазнаць працэсы ўтварэння другасных арэолаў рассейвання над руднымі месцанараджэннямі.

Ім распрацаваны новы геахімічны метад пошуку карысных выкапняў с выкарыстаннем штучных сарбентаў, які дазваляе эфектыўна весці пошукі месцанараджэнняў пад моцным покрывам ападкавых адкладаў. Метад выклікаў вялікі інтарэс у краіне і за мяжой, больш за 20 геолагаразведвальных арганізацый і інстытутаў сумесна з аўтарам прынялі ўдзел у яго выпрабаванні. Адна з мадыфікацый метаду лягла ў аснову пошукаў золата (на яе атрымана аўтарскае пасведчанне) і прайшла паспяховае выпрабаванне ў Саянах.

Па выніках шматгадовых работ з сарбентамі В.К. Лукашоў напісаў манаграфію "Искусственные сорбенты в экспериментальной и прикладной геохимии" (1992).

Высокі аўтарытэт і эрудыцыя В.К. Лукашова ў пытаннях геахімічных пошукаў карысных выкапняў з'явіліся прычынай таго, што ў 1982 г. яго запрасілі ў Фінляндыю на нараду загадчыкаў і галоўных геахімікаў геалагічных служб скандынаўскіх краін, дзе ён праводзіў кансультацыі, а на Міжнародным сімпозіуме па геахімічных метадах пошукаў (1983) выступіў з заказным дакладам.

У гэтыя гады В.К. Лукашоў засяродзіў сваю ўвагу на такой актуальнай праблеме, як ахова навакольнага асяроддзя. Разуменню праблем сучаснага тэхнагенэзу садзейнічала навуковая камандзіроўка ў Канаду (1977). Ён арганізоўвае ў Мінску рабочую нараду "Геахімічныя метады маніторынга" (1978), у якой удзельнічалі супрацоўнікі ІМГРЭ і іншых арганізацый Масквы.

У 1978--1981 гг. пад кіраўніцтвам В.К. Лукашова былі праведзены першыя эколага-геахімічныя здымкі г. Мінска і абласных цэнтраў Беларусі. Вынікам гэтых даследаванняў з'явілася манаграфія "3агрязнение тяжелыми металлами окружаюшей среды г. Минска" (1996).

На пачатку 80-х гадоў ён сумесна з калектывам супрацоўнікаў Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР пад кіраўніцтвам К. І. Лукашова ўдзельнічаў у стварэнні новага для рэспублікі навуковага напрамку --медыцынскай геахіміі, якая цесна звязана з праблемамі тэхнагенэзу. Станаўленне гэтага напрамку было абумоўлена неабходнасцю высвятлення залежнасці анкалагічных захворванняў ад прыродных і тэхнагенных фактараў.

З першых дзён пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС В.К. Лукашоў з супрацоўнікамі вялі інтэнсіўныя даследаванні радыеактыўнасці глебавага покрыва і іншых кампанентаў ландшафту, уключаючы прадукты харчавання, вывучалі рухомасць радыенуклідаў з дапамогай паслядоўных выцяжак і штучных сарбентаў. В.К. Лукашоў у шэрагу публікацый абагульніў вынікі даследаванняў першых год пасля аварыі і зрабіў доўгатэрміновы прагноз паводзін радыенуклідаў у ландшафтах Беларусі.

У 1987 г. ён надрукаваў манаграфію "Геологические аспекты охраны окружающей среды", якая з'явілася адной з першых буйных работ у гэтым напрамку і атрымала высокую адзнаку ў краіне і за мяжой.

У апошнія гады В.К. Лукашовым развіваецца напрамак вывучэння форм знаходжання металаў у мінералах і горных пародах зоны гіпергенезу. Атрыманы цікавыя дадзеныя па геахіміі цынку, кадмію, свінцу, хрому, марганцу і іншых металаў у покрыўных адкладах Беларусі, якія маюць вялікае значэнне для рашэння прыродаахоўных, медыка-біялагічных і геолагапошуковых праблем.

В.К. Лукашоў унёс вялікі ўклад у беларускую геаграфічную навуку. Ім напісана манаграфія "Географические очерки природы Белоруссии" (1983), ён сааўтар вучэбнага дапаможніка "Геохимия ландшафтов" (1972) для геолага-геаграфічных факультэтаў.

На працягу многіх год В.К. Лукашоў з'яўляўся старшынёй Прыбалтыйска-Беларускай секцыі Міжведамаснага савета Мінгеа СССР і АН СССР па праблеме "Научные основы геохимических методов поисков месторождений полезных ископаемых" і каардынаваў усе геахімічныя даследаванні ў гэтым рэгіёне. Ён уваходзіў у склад рэдакцыйнага Савета міжнароднага часопіса "Аррlіеd Gеосhеmistry" і ў рабочую групу "Геологическая медицина" Міжнароднага геалагічнага саюза.

В.К. Лукашоў вёў актыўную педагагічную працу -- чытаў лекцыі ў БДУ і Беларускім педагагічным універсітэце, у Вільнюскім універсітэце, а таксама ва ўніверсітэце Заходняга Антарыо, у Брытанскай Калумбіі і ў Канадзе.

Вынікі даследаванняў В.К. Лукашова апублікаваны больш чым у 300 навуковых работах, уключаючы 25 манаграфій, выдадзеных у СССР, Беларусі, ЗША, Францыі, Нідэрландах і Польшчы.

З жыцця пайшоў у росквіце творчых сіл буйнейшы, таленавіты вучоны ў галіне тэарэтычных і прыкладных праблем геахіміі, наватар і арганізатар даследаванняў у шэрагу яе накірункаў. Пасля яго засталіся адметныя навуковыя працы. Усе, хто працаваў побач з Валянцінам Канстацінавічам, заўсёды будуць шанаваць яго светлую памяць.

И.И. ЛИШТВАН, Р.Г. ГАРЕЦКИЙ, А.С. МАХНАЧ, А.В. МАТВЕЕВ, А.В. КУДЕЛЬСКИЙ, А.А. МАХНАЧ, В.А. КУЗНЕЦОВ, Я.И. АНОШКО, В.И. ПАШКЕВИЧ, Т.Н. СИМУТКИНА

Top Журнал

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 22 марта 2008 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 1999-2008 Национальная академия наук Беларуси
Копирайт © 1998 Издательство "Беларуская навука"