Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line

90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Віктар Сямёнавіч Буракоў (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Віктар Сямёнавіч Буракоў (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларуси
СЕРИЯ ФИЗИКО-МАТЕМАТИЧЕСКИХ НАУК

Издатель: Институт математики НАН Беларуси, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 1, 2001 (С. 136--137)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Віктар Сямёнавіч Буракоў (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

25 сакавіка 2001 г. спаўняецца 70 гадоў выдатнаму беларускаму вучонаму і арганізатару навукі, акадэміку, доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, заслужанаму дзеячу навукі і тэхнікі БССР, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР, саветніку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віктару Сямёнавічу Буракову.

У 1955 г. Віктар Сямёнавіч закончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна і быў накіраваны на навуковую работу ў Інстытут фізікі АН БССР. На першым этапе сваёй навуковай дзейнасці В.С. Буракоў займаўся эмісійным спектральным аналізам. Ён унёс вялікі ўклад у распрацоўку метаду і яго ўкараненне на прадпрыемствах Беларусі. Вынікі гэтай працы абагульнены ім у манаграфіі "Практычны дапаможнік па спектральнаму аналізу" (сааўтар -- прафесар А.А.Янкоўскі), выдадзенай у Беларусі (1960) і Англіі (1964).

У далейшым навуковыя інтарэсы В.С. Буракова канцэнтруюцца на спектраскапіі плазмы, квантавай электроніцы, навуковым прыборабудаванні. Ім распрацаваны новыя спосабы выкарыстання лазераў у дыягностыцы плазмы: вызначэнні яе тэмпературы, ціску, канцэнтрацыі часцінак і аптычнай шчыльнасці, створана адпаведная апаратура, а таксама даследаваны працэсы ўзаемадзеяння лазернага выпраменьвання з плазмай і інтэрпрэтаваны нелінейна-аптычныя эфекты ў плазме.

У ліку першых даследчыкаў В.С. Буракоў пачаў распрацоўку новых метадаў вызначэння энергетычных характарыстык розных тыпаў лазераў, спосабаў кіравання часавымі і спектральнымі параметрамі лазернага выпраменьвання. Гэта дазволіла яму развіць арыгінальны метад вызначэння аптычных параметраў плазмы, знайсці спосабы атрымання рэгулярнага рэжыму генерацыі лазераў з дапамогай эразійнай плазмы. Значную навуковую каштоўнасць маюць яго працы па нелінейным пераўтварэнні частаты лазернага выпраменьвання ў вобласць вакуумнага ультрафіялету і пашырэнні дыяпазону даўжынь хваляў выпраменьвання.

Вялікае практычнае значэнне маюць працы В.С.Буракова ў вобласці селектыўнай унутрырэзанатарнай лазернай спектракапіі і яе рэалізацыі ў спектральна-аналітычнай практыцы. Ім праведзены комплексны аналіз магчымасцей гэтых метадаў, распрацаваны спосабы атамізацыі і ўзбуджэння рэчыва, а таксама апаратура для вымярэння інтэнсіўнасцей слабых ліній паглынання на падставе выкарыстання рэзанансных дэтэктараў. Па ініцыятыве В.С. Буракова і пры яго непасрэдным удзеле створаны першы айчынны аўтаматызаваны ўнутрырэзанатарны лазерны спектрометр. Гэты прыбор характырызуецца больш высокай адчувальнасцю (на два -- тры парадкі), чым традыцыйныя атамна-абсарбцыйныя спектрометры.

Сумесна з супрацоўнікамі ФТІ імя А.Ф. Іофе АН СССР Віктарам Сямёнавічам выкананы важны цыкл работ па прымяненні метаду рэзананснай флуарэсцэнцыі для вызначэння параметраў высокатэмпературнай плазмы ва ўстаноўках такамак. Для гэтага былі створаны спецыялізаваныя дыягнастычныя лазерныя комплексы з перабудоўваемай частатой выпраменьвання. Вынікі гэтых прац унеслі вялікі ўклад у развіццё фізічных мадэлей працэсаў у плазме з тэмпературай у сотні электронвольт.

Пад кіраўніцтвам В.С. Буракова ўпершыню ў Беларусі праведзены даследаванні працэсаў фарміравання спектральных, часавых, энергетычных і прасторавых характарыстык выпраменьвання эксімерных лазераў са спектральна-селектыўнымі і няўстойлівымі рэзанатарамі, створаны крыніцы выпраменьвання з заданымі параметрамі: вузкай лініяй і малой разыходнасцю пучка. Гэта паслужыла падставай для выканання шэрагу практычных прымяненняў распрацаваных лазераў у нелінейнай оптыцы і для генерацыі кампанент вымушанага камбінацыйнага рассеяння ў сціснутых газах. Створаныя лазеры таксама выкарыстоўваюцца для вызначэння размеркавання азону ў атмасферы Зямлі.

Сёння навуковыя інтарэсы В.С. Буракова сканцэнтраваны на вырашэнні адной з актуальных задач сучаснай фізікі і хіміі плазмы -- фундаментальным даследаванні фізіка-хімічных працэсаў і лазерна-стымуляваных рэакцый у нестацыянарных нераўнаважных плазменных асяроддзях. Ім устаноўлены заканамернасці працякання працэсаў рэкамбінацыі іонаў, хімічных узаемапераўтварэнняў, утварэння кластэраў у плазме, развіты канцэпцыі іх дыягностыкі. Ідэі Віктара Сямёнавіча актыўна развіваюцца яго шматлікімі вучнямі, сярод якіх тры дактары і шаснаццаць кандыдатаў навук.

Акадэміку В.С. Буракову уласцівы лепшыя рысы вучонага: мэтанакіраванасць, прынцыповасць і добразычлівасць, пастаянны пошук перспектыўных накірункаў даследаванняў, інтуіцыя, заснаваная на шырокім дыяпазоне ведаў і дэтальньм уліку запатрабаванняў практыкі. Ён аўтар больш за 250 навуковых прац і вынаходніцтваў. За навуковыя дасягненні ў галіне фізікі ў 1974 г. яму прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

Віктар Сямёнавіч адыграў важную ролю ў станаўленні і развіцці Інтытута фізікі АН БССР. Тут ён працаваў навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі, вучоным сакратаром і намеснікам дырэктара. Ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні пры гэтым інстытуце спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю, Цэнтра аўтаматызаваных спектраскапічных вымярэнняў, Міжведамаснага канструктарскага аддзела пры БелОМА. У 1983 --1987 гг. ён працаваў першым дырэктарам вопытна-вытворчага прадпрыемства АН СССР па стварэнні унікальных фізічных прыбораў і абсталявання. Віктар Сямёнавіч быў дырэктарам-арганізатарам Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі АНБ, узначальваў Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі (1992 -- 1997), з'яўляўся членам падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь ў галіне навукі і тэхнікі, Прэзідэнтам Беларускага фізічнага таварыства. Ён быў членам бюро навуковых саветаў АН СССР па праблемах спектраскапіі атамаў і малекул і навуковага прыборабудавання, галоўным рэдактарам "Часопіса прыкладной спектраскапіі" (1989 -- 1992), часопіса "Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", серыя фізіка-матэматычных навук (1992 -- 1997), членам рэдкалегіі часопіса РАН "Прыборы і тэхніка эксперымента".

Сёння В.С. Буракоў -- член Прэзідыума Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта, член шэрагу навуковых саветаў па абароне дысертацый, старшыня навуковага савета па прыборабудаванні пры Прэзідыуме НАН Беларусі, навуковы кіраўнік Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы "Прыборы для навуковых даследаванняў", навуковы каардынатар Дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў "Плазмадынаміка".

За вялікі ўклад у навуку і плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць В.С. Буракоў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыны III ступені, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і медалямі.

Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі і рэдкалегія часопіса "Весці НАН Беларусі", серыя фізіка-матэматычных навук, сардэчна віншуюць Віктара Сямёнавіча з юбілеем і жадаюць яму моцнага здароўя, навуковага даўгалецця і новых творчых дасягненняў.

Журнал

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 29 ноября 2006 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2001-2006 Национальная академии наук Беларуси
Копирайт © 2001 Издательство "Беларуская навука"