Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line

90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Леанід Аляксандравіч Яновіч (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Леанід Аляксандравіч Яновіч (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларуси
СЕРИЯ ФИЗИКО-МАТЕМАТИЧЕСКИХ НАУК

Издатель: Институт математики НАН Беларуси, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 1, 2004 (С. 124--125)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Леанід Аляксандравіч Яновіч (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

4 сакавіка 2004 г. споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага вучонага-матэматыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Яновіча Леаніда Аляксандравіча.

Нарадзіўся ён у вёсцы Кажушкі Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Навуковую дзейнасць пачаў у Інстытуце фізікі і матэматыкі НАН Беларусі пасля заканчэння фізіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 3 1959 г. і па цяперашні час працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыка лабараторыі, буйнога спецыяліста ў галіне набліжаных і лікавых метадаў. У 1967 г. яму прысуджана вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук, у 1987 г. -- доктара фізіка-матэматычных навук, у 1992 г. прысвоена званне прафесара.

У 1989 г. ён выбраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі.

Асноўныя навуковыя працы Л.А. Яновіча прысвечаны прыбліжаным метадам аналізу і вылічальнай матэматыцы. Ім атрыманы крытэрыі сыходнасці і ацэнкі хібнасцей інтэрпаляцыйных, квадратурных і кубатурных працэсаў і іншых метадаў прыбліжэння ў розных класах функцый. У прыватнасці, даследаваны прыбліжэнні ў класе перыядычных аналітычных функцый, пабудаваны квадратурныя формулы з найменшай велічынёй астатку ў прасторы траекторый выпадковых працэсаў. Ім распрацаваны і даследаваны шэраг лікавых метадаў рашэння сістэм інтэгральных і інтэградыферэнцыяльных ураўненняў Вальтэра і інтэградыферэнцыяльных ураўненняў аэрапругкасці.

Л.А.Яновіч унес вялікі ўклад у распрацоўку прыбліжаных метадаў кантынуальнага інтэгравання. Ім створаны асновы тэорыі пабудовы прыбліжаных формул для інтэгралаў па гаусавых мерах, у тым ліку формул зададзенай алгебраічнай ступені дакладнасці, формул, заснаваных на інтэрпаліраванні функцыяналаў, квадратурных формул для інтэгралаў ад спецыяльных функцыяналаў, прыбліжаных формул для інтэгралаў у прасторы функцый многіх функцыянальных зменных. Шэраг работ Л.А. Яновіча прысвечан даследаванню асімптотыкі кантынуальных інтэгралаў ад функцыяналаў, якія змяшчаюць вялікі параметр. Манаграфія Л. А.Яновіча "Прыбліжанае вылічэнне інтэгралаў па гаусавай меры" (1976) была першай у сусветнай літаратуры кнігай, прысвечанай прыбліжаным метадам кантынуальнага інтэгравання.

Многія работы Л.А. Яновіча прысвечаны даследаванню , а таксама знаходжанню характарыстык рашэнняў стахастычных ураўненняў, пабудове квадратурных формул для стахастычных інтэгралаў.

Значнае месца ў навуковай біяграфіі Л.А. Яновіча займаюць даследаванні, звязаныя з рашэннем прыкладных навуковых і інжынерна-тэхнічных задач. Пад яго кіраўніцтвам выканан шэраг работ па дагаворах з прадпрыемствамі і ўстановамі, сярод якіх работы па разліку вузлоў і параметраў праектуемых і выпускаемых аўтамабіляў, даследаванні плазменных працэсаў, задач аэрапругкасці і інш.

Вялікі ўклад Леанід Аляксандравіч унес у распрацоўку асноў тэорыі інтэрпаліравання аператараў у агульных лінейных і функцыянальных прасторах. Ім пабудаваны розныя тыпы інтэрпаляцыйных формул для шырокіх класаў функцый аператарных і матрычных зменных. Вынікі даследаванняў у гэтай галіне абагульнены ў манаграфіі "Інтэрпаліраваные аператараў" (у сааўтарстве з украінскімі матэматыкамі), выдадзенай у 2000 г. У апошнія гады ім атрыманы новыя вынікі ў гэтым накірунку даследванняў.

Л.А. Яновіч з'яўляецца аўтарам больш чым 140 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій. Адна з іх, напісаная ім сумесна з вучнямі, выдадзена за мяжой. Яго вучнямі абаронены дзве доктарскія дысертацыі.

Л. А.Яновіч -- лаўрэат прэміі Акадэміі навук Беларусі за лепшую навуковую працу, узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" і двума медалямі.

Шмат энергіі Л.А. Яновіч аддае педагагічнай дзейнасці, ён чытае спецкурсы для студэнтаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, кіруе дыпломнымі і навуковымі работамі студэнтаў, узначальвае экзаменацыйныя камісіі.

Вялікую ўвагу ён удзяляе таксама навукова-вытворчай і грамадскай рабоце. Ён з'яўляўся членам бюро Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, намеснікам старшыні навуковага савета НАН Беларусі на праблеме "Вылічальная матэматыка і матэматычнае мадэляванне". На працягу многіх гадоў ён з'яўляецца членам рэдкалегіі часопіса "Весці НАН Беларусі, серыя фізіка-матэматычных навук", удзельнічае ў рабоце спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый.

Добразычлівы і чулы ў адносінах да людзей, Л.А. Яновіч карыстаецца вялікай павагай у сваіх калег.

Горача і сардэчна віншуем Леаніда Аляксандравіча з юбілеем і ад усёй душы жадаем яму моцнага здароўя і новых творчых поспехаў.

Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, Інстытут матэматыкі НАН Беларусi, Беларускае матэматычнае таварыства

Журнал

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 10 августа 2007 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2004-2007 Национальная академии наук Беларуси
Копирайт © 2004 Издательство "Беларуская навука"