Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line

90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Андрэй Аляксандравіч Богуш (Да 80-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Андрэй Аляксандравіч Богуш (Да 80-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларуси
СЕРИЯ ФИЗИКО-МАТЕМАТИЧЕСКИХ НАУК

Издатель: Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 3, 2005 (С. 120--122)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Андрэй Аляксандравіч Богуш (Да 80-годдзя з дня нараджэння)

11 ліпеня споўнілася 80 гадоў вядомаму беларускаму фізіку, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР, доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару Андрэю Аляксандравічу Богушу.

Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся на Гродзеншчыне ў мястэчку Карэлічы. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе рабочай моладзі ў Маскве, скончыўшы яе з залатым медалём. У 1947 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт (аддзяленне фізікі) Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў з адзнакай у 1952 г. Пасля заканчэння універсітэта працаваў настаўнікам фізікі СІП № 8 у г. Магілёве, а з 1953 г. -- выкладчыкам кафедры фізікі Магілёўскага педагагічнага інстытута.

3 1957 г., пасля паступлення ў аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР, Андрэй Аляксандравіч назаўсёды звязвае свой лёс з гэтай акадэмічнай установай, дзе фарміруецца як вучоны. Тут ён праходзіць шлях ад аспіранта да доктара навук, стваральніка і загадчыка буйной лабараторыі.

Андрэю Аляксандравічу пашанцавала. Яго ўваходжанне ў навуку адбылося ў адзін час з адкрыццём парушэння Р-сіметрыі слабымі ўзаемадзеяннямі і, як вынік, ростам цікавасці даследчыкаў да ролі сіметрыі ў фізіцы наогул. Менавіта праблемы сіметрыі ў свеце элементарных часціц былі ў цэнтры ўвагі і з'яўляліся аб'ектам усебаковага і дэталёвага вывучэння ў лабараторыі тэарэтычнай фізікі, якую ўзначальваў выдатны фізік Фёдар Іванавіч Фёдараў. У 1963 г. Андрэй Аляксандравіч паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю, а ў 1974 г. -- доктарскую (яна была першай у Беларусі ў галіне фізікі элементарных часціц).

А.А. Богуш унёс значны ўклад у развіццё групавога і алгебраічнага падыходаў у тэорыі элементарных часціц. Ён распрацаваў і паспяхова выкарыстаў эфектыўныя метады разліку амплітуд рассеяння палярызаваных часціц, развіў каварыянтную фармулёўку тэорыі часціц са спінам і прапанаваў метад абагульненых сімвалаў Кранекера. На гэтай аснове вучоны даў паслядоўную трактоўку тэорыі класічных палёў, у тым ліку і матрычную фармулёўку тэорыі свабодных і ўзаемадзеючых калібровачных палёў, якая ўключае простую схему апісання працэсаў электраслабага ўзаемадзеяння. Ім праведзены разлік характарыстык многіх канкрэтных рэакцый з улікам палярызацыі і магчымай унутранай структуры ўзаемадзеючых часціц.

Вынікі даследаванняў А.А. Богуша адлюстраваны больш чым у 300 навуковых працах, у тым ліку ў трох манаграфіях ("Уводзіны ў тэорыю класічных палёў", напісаную разам з Л.Р. Марозам (1968), "Уводзіны ў палявую тэорыю элементарных часціц" (1981), "Уводзіны ў калібровачную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў" (1987), а таксама ў пяці кнігах і брашурах, прысвечаных папулярызацыі фізічных ведаў, гісторыі навукі, праблемам арганізацыі навуковых даследаванняў і выкладання некаторых пытанняў сучаснай навукі. Вышэй пералічаныя манаграфіі А.А. Богуша перавыдадзены Маскоўскім выдавецтвам "УРСС" у 2003 г., а кніга "Нарысы па гісторыі фізікі мікраміра" -- у 2004 г. Гэта сведчыць аб тым, што яны па-ранейшаму карыстаюцца попытам у спецыялістаў, шырока выкарыстоўваюцца ў выкладчыцкай практыцы шэрагу універсітэтаў краін СНД, а таксама ў даследаваннях маладых навукоўцаў гэтых краін. Адна з папулярных кніг А.А. Богуша -- "Элементарныя часціцы", напісаная ў супрацоўніцтве з Л.Р. Марозам, перавыдадзена ў Польшчы.

Вялікая навуковая праца Андрэя Аляксандравіча арганічна спалучаецца з навукова-арганізацыйнай. 3 1978 па 2004 г. ён кіруе створанай ім лабараторыяй фізікі высокіх энергій, на ліку супрацоўнікаў якой значная колькасць цікавых навуковых вынікаў. Шмат сіл і ўвагі аддае вучоны пытанням развіцця тых эксперыментальных работ, якія ажыццяўляюцца супрацоўнікамі лабараторыі разам з вучонымі Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў у Дубне, Інстытута высокіх энергій у Серпухаве, Фізічнага інстытута імя П.М.Лебедзева і Інстытута ядзерных даследаванняў РАН у Маскве, Еўрапейскага цэнтра ядзерных даследаванняў (CERN, г. Жэнева, Швейцарыя) і іншых міжнародных навуковых арганізацый. У гэтых работах атрыманы значныя навуковыя вынікі ў галіне эксперыментальнай фізікі высокіх энергій: устаноўлены новыя заканамернасці множнага нараджэння часціц, з рэкорднай дакладнасцю вымераны сячэнні гіперзарадаваабменных рэакцый і разлічаныя ў лабараторыі канстанты, якія сведчаць аб складанай структуры часціц. У апошнія гады паспяхова завершаны сумесныя работы па стварэнні і правядзенні натурных выпрабаванняў каларыметраў для Вялікага адроннага калайдэра (LHC) у г. Жэневе.

А.А. Богуш працягвае каардынаваць рэспубліканскую праграму навуковых даследаванняў у галіне фізікі элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў, прымае актыўны ўдзел у рабоце савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Інстытуце фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі, Нацыянальнага каардынацыйнага савета па фізіцы часціц і высокіх энергій пры Паўнамоцным прадстаўніку АІЯД (г. Дубна, Расія) у Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў дзейнасці праўлення Беларускага фізічнага таварыства, навукова-рэдакцыйнага савета Беларускай энцыклапедыі.

Андрэй Аляксандравіч прымае актыўны ўдзел у правядзенні шэрагу міжнародных канферэнцый і школ па фізіцы элементарных часціц, сярод якіх вядомыя Гомельскія летнія міжнародныя школы маладых вучоных па фізіцы высокіх энергій і ядзернай фізіцы. На гэтых школах і канферэнцыях ён выступае таксама і ў ролі аднаго з вядучых лектараў. У 1976 г. прачытаў цыкл лекцый на Міжнароднай школе па тэарэтычнай фізіцы ў Польшчы.

Многа і плённа працуе вучоны з моладдзю. Пад яго кіраўніцтвам абаронены дванаццаць кандыдацкіх дысертацый; з яго ўдзелам падрыхтаваны чатыры доктары навук. Курсы "Класічныя палі" і "Тэорыя калібровачных палёў", якія А.А. Богуш на працягу трыццаці пяці гадоў чытаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, нязменна карысталіся папулярнасцю ў студэнтаў-старшакурснікаў, якія спецыялізаваліся ў галіне тэарэтычнай фізікі. Вялікі ўклад А.А. Богуша ў арганізацыю і забяспячэнне вучэбнага і навукова-даследчага працэсаў на фізічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага універсітэта (ён ажыццяўляў шматгадовае кіраўніцтва філіялам кафедры тэарэтычнай фізікі ГДУ пры Інстытуце фізікі імя Б.I. Сцяпанава).

Андрэй Аляксандравіч на працягу многіх гадоў быў намеснікам старшыні рэдакцыйна-выдавецкага савета Інстытута фізікі, уваходзіць у склад рэдкалегіі часопіса "Весці Акадэміі навук Беларусі", серыя фізіка-матэматычных навук. Андрэй Аляксандравіч старанна і скрупулёзна адрэдагаваў шматлікія зборнікі прац супрацоўнікаў Інстытута фізікі. Ён з'яўляецца рэферэнтам міжнародных часопісаў па матэматыцы "Цэнтралблат фюр матэматык" і "Матэматыкал рэвью".

За шматгранную, плённую навуковую і навукова-арганізацыйную працу А.А. Богуш узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1980), атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР (1988), абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі (1994).

Працавітасць, дысцыплінаванасць, надзейнасць, пунктуальнасць, добразычлівасць да калег -- вось галоўныя рысы Андрэя Аляксандравіча, за якія яго паважаюць навукоўцы. А.А. Богуш здзіўляе калег творчай невычарпальнасцю. У апошнія гады ён выканаў шэраг прац у найноўшым напрамку развіцця тэарэтычнай фізікі -- тэорыі так званых квантавых груп. Атрымліваюць новае жыццё і раней выказайыя ім ідэі і знойдзеныя асаблівасці тэорыі груп пераўтварэнняў геаметрычнай і дынамічнай сіметрыі, звязаныя, у прыватнасці, са стварэннем агульнай методыкі канечных (замест бесканечна малых) пераўтварэнняў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў сучаснай фізіцы. У апошнія гады вучоны плённа працуе ў галіне гісторыі развіцця фізікі XX ст. Ён па-новаму трактуе ролю адкрыцця электрона ва ўзнікненні і пабудове квантавай тэорыі, значэнне ідэй і прынцыпаў сіметрыі і, перш за ўсё, тэарэмы Нётэр у станаўленні класічнай калібровачнай палявой тэорыі фундаментальных узаемадзеянняў. Шмат увагі і часу аддае Андрэй Аляксандравіч аналізу асаблівасцей развіцця навуковых даследаванняў па сучаснай фізіцы ў Беларусі, у першую чаргу вызначэнню ролі ў гэтых працэсах акадэміка Ф.I. Фёдарава і створанай ім беларускай навуковай школы фізікаў. Пажадаем шаноўнаму Андрэю Аляксандравічу моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і новых навуковых дасягненняў.

Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, Інстытут фізікі імя Б.I. Сцяпанава НАН Беларусі, Беларускае фізічнае таварыства

Журнал

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 22 июля 2009 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2005-2009 Национальная академии наук Беларуси
Копирайт © 2005 Издательский дом "Беларуская навука"