Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line

90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Віктар Сямёнавіч Буракоў (Да 75-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Віктар Сямёнавіч Буракоў (Да 75-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларуси
СЕРИЯ ФИЗИКО-МАТЕМАТИЧЕСКИХ НАУК

Издатель: Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 1, 2006 (pp. 120--121)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Віктар Сямёнавіч Буракоў (Да 75-годдзя з дня нараджэння).
Viktor Semyonovich Burakov (On the occasion of the 75th birthday).

25 сакавіка 2006 г. спаўняецца 75 гадоў выдатнаму беларускаму вучонаму і арганізатару навукі, акадэміку, докта-ру фізіка-матэматычных навук, заслужанаму дзеячу навукі і тэхнікі БССР, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесару Віктару Сямёнавічу Буракову. B.C.Буракоў шырока вядомы ў навуковым свеце як спецыяліст у галіне фізікі плазмы, лазерная спектраскапіі, квантавай электронікі.

Нарадзіўся Віктар Сямёнавіч на Віцебшчыне ва Ушацкім раёне. Пасля заканчэння Докшыцкай сярэдняй школы ў 1950 г. ён паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, скончыўшы які быў накіраваны на навуковую працу ў Інстытут фізікі Акадэміі навук БССР. На першым этапе сваёй навуковай дзейнасці В.С.Буракоў займаўся эмісійным спектральным аналізам. Ён унёс вялікі ўклад у распрацоўку метаду і яго ўкараненне на прадпрыемствах Беларусі. Вынікі гэтай працы абагульнены ім у манаграфіі "Практычны дапаможнік па спектральнаму аналізу" (сааўтар -- прафесар А. А.Янкоўскі), выдадзенай у Беларусі (1960) і Англіі (1964).

У далейшым навуковыя інтарэсы B.C. Буракова канцэнтруюцца на спектраскапіі плазмы, лазернай фізіцы, навуковым прыборабудаванні. Ім распрацаваны новыя спосабы выкарыстання лазераў у дыягностыцы плазмы: вызначэнні яе тэмпературы і ціску, даследаваны працэсы ўзаемадзеяння лазернага выпраменьвання з плазмай і інтэрпрэтаваны нелінейна-аптычныя эфекты ў плазме.

У ліку першых даследчыкаў B. C. Буракоў пачаў распрацоўку новых метадаў вызначэння энергетычных характарыстык розных тыпаў лазераў, спосабаў кіравання параметрамі лазернага выпраменьвання, у тым ліку з дапамогай эразійнай плазмы. Значную навуковую каштоўнасць маюць яго піянерскія работы па нелінейнаму пераўтварэнню частаты лазернага выпраменьвання ў вобласць вакуумнага ультрафіялету і пашырэнню дыяпазону даўжынь хваляў выпраменьвання.

Пад кіраўніцтвам B.C. Буракова быў распрацаваны і створаны першы ў Беларусі эксімерны лазер, упершыню праведзены даследаванні працэсаў фарміравання характарыстык выпраменьвання эксімерных лазераў са спектральна-селектыўнымі і няўстойлівымі рэзанатарамі, створаны крыніцы выпраменьвання з вузкай лініяй і малой разыходнасцю пучка. Гэта паслужыла падставай для практычнага прымянення распрацаваных лазераў, у прыватнасці, у лідарнай сістэме дыстанцыйнага кантролю стратасфернага азону, што важна для вырашэння праблемы маніторынгу міжрэгіянальнага пераносу забруджванняў у атмасферы.

Асабліва плённымі аказаліся работы B.C. Буракова ў галіне селектыўнай лазернай спектраскапіі: унутрырэзанатарнай і флуарэсцэнтнай. Ім праведзены комплексны аналіз магчымасцей гэтых метадаў, распрацавана адпаведная апаратура. Вынікі даследаванняў рэалізаваны ў спектральна-аналітычнай практыцы. Па ініцыятыве B.C. Буракова і пры яго непасрэдным удзеле створаны першы айчынны аўтаматызаваны ўнутрырэзанатарны лазерны спектрометр. Гэты прыбор характарызуецца адчувальнасцю на два-тры парадкі больш высокай, чым традыцыйныя атамна-абсарбцыйныя спектрометры.

Сумесна з расійскімі калегамі Віктарам Сямёнавічам з супрацоўнікамі выкананы важны цыкл работ па прымяненню метаду рэзананснай флуарэсцэнцыі для вызначэння параметраў высокатэмпературнай плазмы ва ўстаноўках такамак. Для гэтага былі створаны спецыялізаваныя дыягнастычныя лазерныя комплексы з перанастройваемай частатой выпраменьвання. Вынікі гэтых работ унеслі значны ўклад у развіццё фізічных мадэлей працэсаў у плазме з тэмпературай у сотні электронвольт, ініцыіравалі стварэнне лазерна-флуарэсцэнтных дыягностык на большасці высокатэмпературных плазменных установак.

B.C. Буракоў не перастае здзіўляць калег сваёй творчай актыўнасцю. Сёння навуковыя інтарэсы вучонага накіраваны на вырашэнне адной з актуальных задач сучаснай фізікі плазмы -- даследаванні фізіка-хімічных працэсаў і лазерна-стымуляваных рэакцый у нестацы-янарных нераўнаважных плазменных асяроддзях, устанаўленні заканамернасцей утварэння кластэраў і нанаразмерных структур у плазме, у прыватнасці лазерна-абляцыйнай плазме, фарміруемай як у газах, так і вадкасцях. Пакладзены пачатак новаму навуковаму накірунку -- распрацоўцы плазмаактываванага сінтэзу нанаразмерных часцінак на аснове працэсаў лазернай і электрычнай эрозіі ў вадкіх асяроддзях, які паказаў сваю перспектыўнасць для стварэння новых матэрыялаў з мадыфікаванымі характарыстыкамі.

Атрымліваюць новае жыццё і раней выказаныя ім ідэі, адна з якіх -- магчымасць распрацоўкі безэталоннага экспрэснага метаду лазернага мікрааналізу для вызначэння колькаснага кампанентнага складу рэчыва. Распрацаваныя прыклады такіх методык для вырабаў з каляровых і каштоўных металаў, а таксама прадметаў, якія ўяўляюць гісторыка-мастацкую каштоўнасць (археалагічных знаходак, карцін, ювелірных упрыгожванняў), паказалі прынцыпова важнае значэнне метаду для спектральна-аналітычнай практыкі ў Рэспубліцы Беларусь, паколькі забяспечваецца экспрэсны аналіз у рэжыме, блізкім да неразбуральнага кантролю без неабходнасці прымянення сертыфікаваных стандартных узораў.

Акадэміку B.C. Буракову ўласцівы лепшыя рысы вучонага: мэтанакіраванасць, прынцыповасць і добразычлівасць, пастаянны пошук перспектыўных накірункаў даследаванняў, інтуіцыя, заснаваная на шырокім дыяпазоне ведаў і дэтальным уліку запатрабаванняў практыкі. Ён аўтар больш за 300 навуковых прац і вынаходніцтваў. Ідэі вучонага актыўна развіваюцца яго шматлікімі вучнямі, сярод якіх тры дактары і шаснаццаць кандыдатаў навук. За навуковыя дасягненні ў галіне фізікі ў 1974 г. яму прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

B.C. Буракоў -- таленавіты арганізатар навукі. Ён вызначыў і развіў многія новыя накірункі навуковых даследаванняў, сыграў важную ролю ў развіцці навуковага прыборабудавання як шляхам асабістых распрацовак, так і навуковым кіраўніцвам. Ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні пры Інстытуце фізікі АН БССР спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю, працаваў (1983-1987) першым дырэктарам вопытна-вытворчага прадпрыемства АН СССР па стварэнні унікальных фізічных прыбораў і абсталявання, быў дырэктарам-арганізатарам Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі.

За вялікі ўклад у навуку і плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць В.С. Буракоў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыны III ступені, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і медалямі.

Сардэчна віншуем Віктара Сямёнавіча з юбілеем і жадаем яму моцнага здароўя, навуковага даўгалецця і новых творчых дасягненняў.

Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусь, Інстытут малекулярнай г атамнай фізікі HAH Беларусі, Беларускае фізічнае таварыства

Журнал

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 21 июля 2006 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2006 Национальная академии наук Беларуси
Копирайт © 2006 Издательский дом "Беларуская навука"