Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line

90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Усевалад Пятровіч Радзько (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Усевалад Пятровіч Радзько (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларуси
СЕРИЯ ФИЗИКО-МАТЕМАТИЧЕСКИХ НАУК

Издатель: Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 1, 2007 (С. 119--120)

Journal

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Усевалад Пятровіч Радзько (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

24 студзеня 2007 г. споўнілася 70 год Усеваладу Пятровічу Радзько -- вядомаму вучонаму ў галіне інтэгральнай оптыкі, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР.

Усевалад Пятровіч нарадзіўся ў г. Шклове Магілёўскай вобласці, дзе і скончыў сярэднюю школу. Вышэйшую адукацыю атрымаў ў Томскім дзяржаўным ўніверсітэце, фізічны факультэт якога скончыў у 1962 г. Навуковая і педагагічная дзейнасць У.П. Радзько пачалася на гэтым жа факультэце на кафедры эксперыментальнай фізікі. Будучы асістэнтам, а потым аспірантам, ён праводзіў навуковыя даследаванні па ўздзеянню высокаэнергетычных пратонаў на фотаэлектрычныя і аптычныя ўласцівасці паўправадніковых матэрыялаў. Вынікі гэтых актуальных даследаванняў былі абагульнены ў дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук, абароненай у 1971 г.

У.П. Радзько праявіў сябе выдатным эксперыментатарам з добрай навуковай інтуіцыяй, а вынікі навуковых даследаванняў па працэсах тэрмічнай ўстойлівасці і характару размеркавання шчыльнасці радыяцыйных дэфектаў паклалі пачатак далейшай паспяховай працы ў новай на той час галіне даследаванняў -- інтэгральнай оптыцы. Таму на пачатку 70-х гг., будучы абраным па конкурсу на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка Магілёўскага аддзялення Інстытута фізікі АН БССР, У.П. Радзько з гэтым навуковым задзелам актыўна ўключаецца ў арганізацыю эксперыментальных даследаванняў па інтэгральнай оптыцы, якая стала ў той час галоўным навуковым напрамкам ў Магілёўскім аддзяленні. Ён праводзіць вялікую работу па аснашчэнню эксперыментальных даследаванняў навуковымі прыборамі і абсталяваннем, асабіста ставіць эксперыменты, ацэньвае іх перспектыўнасць. Так, у Магілёўскім аддзяленні Інстытута фізікі да навуковай школы тэарэтыкаў дабавілася навуковая школа эксперыментатараў, а аддзяленне стала прызнаным і адзіным ў краіне цэнтрам, дзе тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні па інтэгральнай оптыцы праводзіліся "пад адным дахам".

З найболыш істотных навуковых даследаванняў, выкананых У.П. Радзько з супрацоўнікамі за гэты перыяд, неабходна адзначыць даследаванні паверхневых светлаводаў, атрыманых ў кварцавым шкле апраменьваннем іёнамі вадароду, дэйтэрыю, гелію, бору, азоту; S-светлаводаў ў крысталічным кварцы, атрыманых апраменьваннем іёнамі гелію; прапанаваны новы клас танкаплёначных светлаводаў, названы гамагенным; распрацаваны новыя метады фарміравання светлаводаў у шкле з дапамогай электрадыфузіі, электроліза і эфузіі, абароненых аўтарскімі пасведчаннямі.

Адначасова У.П. Радзько даследуе фізічныя прынцыпы стварэння элементаў і прыстасаванняў інтэгральнай оптыкі. Распрацаваны фізічныя прынцыпы стварэння і даследаваны функцыянальныя магчымасці акустычнага светлаводнага канвольвера, аднаразраднага дваічнага суматара, оптаэлектроннага дэшыфратара на паласковых аптычных хваляводах і іншых прыстасаванняў. Гэтыя распрацоўкі і даследаванні абаронены 19 аўтарскімі пасведчаннямі і ўвайшлі ў цыкл работ групы аўтараў і доктарскую дысертацыю, абароненую ў 1985 г.

На пачатку 90-х гг. У.П. Радзько, працягваючы даследаванні па інтэгральнай оптыцы, ўключаецца ў распрацоўку метадаў фарміравання суперструктур з асобымі аптычнымі і фотаэлектрычнымі ўласцівасцямі для оптаэлектронікі. Створаны неэпітаксіальныя квантава-памерныя структуры на падставе палімерных і паўправадніковых матэрыялаў, даследаваны асаблівасці іх зонных структур.

У.П. Радзько аўтар звыш 140 навуковых прац, у тым ліку першай у СССР манаграфіі "Уводзіны ў інтэгральнўю оптыку" (1975, у сааўт.) і 26 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Вялікая навуковая праца У.П. Радзько арганічна спалучаецца з навукова-арганізацыйнай. Ужо праз год работы ў Магілёўскім аддзяленні Інстытута фізікі ён быў назначаны вучоным сакратаром, загадчыкам лабараторыі, кіраўніком Магілёўскага аддзялення, а потым на працягу 10 год працаваў дырэктарам Інтстытута прыкладной оптыкі, заснаваным на базе Магілёўскага аддзялення Інстытута фізікі. Шматгранная і плённая навуковая і навукова-арганізацыйная работа У.П. Радзько адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР (1984), першым "Юбілейным медалём Усесаюзнага аптычнага таварыства 100 гадоў С. I. Вавілава" за ўклад ў станаўленне навуковага напрамку.

У 1996 г. У.П. Радзько абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі.

Многа і плённа працуе У.П. Радзько з моладдзю. Ужо з першых дзён работы ў Магілёўскім аддзяленні Інстытута фізікі ён узначальвае школу юных фізікаў пры аддзяленні, Савет куратараў навукова-тэхнічнага таварыства навучэнцаў г. Магілёва "Далягляд", чытае з 1975 па 1977 г. лекцыі па інтэгральнай оптыцы на фізічным факультэце Гомельскага ўніверсітэта; па дагаварам аб творчым супрацоўніцтве садзейнічае арганізацыі курса па валаконнай і інтэгральнай оптыцы ў Кіеўскім, Гомельскім, Чарнавіцкім ўніверсітэтах; прымае на стажыроўку па інтэгральнай оптыцы маладых супрацоўнікаў з навуковых цэнтраў і вучэбных інтстытутаў г. Зеленаграда, Ленінграда, Гомеля, Магілёва; з'яўляецца адным з навуковых рэдактараў і складальнікам указальніка літаратуры па інтэгральнай оптыцы, выдаваемага ў Магілёўскім аддзяленні; з 1987 г. чытае лекцыі па курсах "Уводзіны ў інтэгральную оптыку", "Прыкладная оптыка" для студэнтаў-старшакурснікаў ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (зараз Беларуска-Расійскі ўніверсітэт). Пад кіраўніцтвам У.П. Радзько 6 яго супрацоўнікаў сталі кандыдатамі навук, двое з іх абаранілі доктарскія дысертацыі, з іх ліку адзін доктар і адзін кандыдат навук працуюць у навукова-тэхнічных цэнтрах ЗІПА.

Усевалад Пятровіч прымае актыўны ўдзел у грамадскай рабоце. На працягу 20 год ён ўзначальвае Магілёўскую абласную арганізацыю таварыства "Веды", з'яўляецца сустаршыней Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, прафсаюзных і дзяржаўных арганізацый Магілёўскай вобласці.

Яго грамадская работа адзначана знакам "За актыўную працу" Усесаюзнага таварыства "Веды" і граматамі.

Працаздольнасць, адказнасць, дысцыплінаванасць, пунктуальнасць - вось няпоўны пералік галоўных рысаў У.П. Радзько, за якія яго высока цэняць калегі і супрацоўнікі.

Шчыра віншуем Усевалада Пятровіча Радзько з юбілеем, жадаем яму моцнага здароўя і новых творчых здзяйсненняў.

Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі

Journal

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 17 марта 2007 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2007 Национальная академии наук Беларуси
Копирайт © 2007 Издательский дом "Беларуская навука"