Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line



90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч (Да 75-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч (Да 75-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларуси
СЕРИЯ ФИЗИКО-МАТЕМАТИЧЕСКИХ НАУК

Издатель: Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 2, 2010 (С. 120--121)

Journal

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч (Да 75-годдзя з дня нараджэння)

М.М.Аляхновіч 2 мая 2010 г. споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага вучонага, вядомага спецыяліста ў вобласці фізікі цвёрдага цела, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, акадэміка НАН Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Мікалая Міхайлавіча Аляхновіча.

Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся ў в. Варонічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і селяніна. У 1957 г. ён скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковую дзейнасць пачаў у 1956 г. у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук Беларусі яшчэ будучы студэнтам. 3 1959 г. працаваў спачатку ў Аддзеле, а затым Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара інстытута.

Спектр навуковых інтарэсаў М.М. Аляхновіча вельмі шырокі. Вядомы яго працы па праблеме хімічнай сувязі ў крышталях, па дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў у рэальных крышталях, па фазавых пераходах у цвёрдых целах пры высокіх цісках і тэмпературах, па атрыманні і даследаванні новых матэрыялаў.

М.М. Аляхновічам выкананы сістэматычныя даследаванні прасторавага размеркавання электроннай шчыльнасці і патэнцыялу ў крышталях паўправаднікоў і вызначэння па іх фізічных уласцівасцей. Па выніках гэтых даследаванняў у 1963 г. ён абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдыта фізіка-матэматычных навук.

3 1967 г. Мікалай Міхайлавіч пачынае вывучэнне дэфектнасці рэальных крышталёў. Яму належыць прыярытэт у даследаваннях дыфракцыйнага пераўтварэння палярызацыі рэнтгенаўскага выпраменьвання ў дэфектных крышталях, ім развіты рэнтгенаўскі дыфракцыйна-палярызацыйны метад аналізу рэальных крышталёў, выяўлены і даследаваны з'явы двупраменепраламлення і дэпалярызацыі палярызаванага рэнтгенаўскага выпраменьвання пры дыфракцыі ў дыслакацыйных крышталях, што дазволіла развіць палярыметрыю ў рэнтгенаўскім дыяпазоне частот. М.М. Аляхновічам упершыню выкананы даследаванні дынамічнага эфекту таўшчынных асцыляцый інтэгральнай інтэнсіўнасці рассейвання рэнтгенаўскіх прамянёў для слаба скажоных монакрышталёў са статычным размеркаваннем дэфектаў, зроблены ацэнкі параметраў іх дэфектнасці, распрацаваны спосабы прэцызійнага вызначэння структурных фактараў і характарыстык дынамікі крышталічнай рашоткі. Гэтыя даследаванні склалі аснову дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук, якая была абаронена ў 1987 г.

М.М. Аляхновіч распрацаваў падыход для апісання фазавых пераўтварэнняў у крышталях галоідных і аксідных злучэнняў са стуктурай тыпу пераўскіту на аснове ўліку напружанасці міжатамных сувязей і звязанага з ей шмат'ямнага патэнцыялу. Iм унесены значны уклад у вырашэнне праблемы, звязанай з атрыманнем новых матэрыялаў і даследаваннем іх фізічных уласцівасцей. Сумесна з вучнямі выкананы цыкл прац па фазавых пераўтварэннях у цвёрдых целах пры высокіх цісках і тэмпературах, высокатэмпературнай звышправоднасці, сегнетаэлектрычнасці, атрыманы шэраг новых метастабільных аксідных пераўскітных фаз, перспектыўных для выкарыстання ў цвёрдацельнай электроніцы.

У 1989 г. М.М. Аляхновіч абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1996 г. -- акадэмікам НАН Беларусі, у 1991 г. яму присвоена званне прафесара, у 1999 г. -- заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.

М.М. Аляхновіч вядзе актыўную навукова-арганізацыйную і педагагічную дзейнасць. У 1968-1989 uг. -- загадчык лабараторыі, з 1993 па 2004 г. -- дырэктар Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, з 1997 па 2002 г. -- акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.

М.М. Аляхновіч вядзе вялікую работу па выхаванні і атэстацыі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. 3 1986 па 2005 г. узначальваў філіял кафедры фізікі цвёрдага цела БДУ ў ІФЦЦП НАН Беларусі, чытае спецкурс па фізіцы цвёрдага цела. З'яўляецца старшынёй спецыялізаванага савета па абароне доктарскіх дысертацый пры ІФЦЦП НАН Беларусі і членам аналагічнага савета пры БДУ.

Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам як у калектыве інстытута, так і сярод шырокай навуковай грамадскасці.

Горача віншуем Мікалая Міхайлавіча з юбілеем і ад усёй душы жадаем яму моцнага здароўя і новых творчых поспехаў.

Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўпраеаднікоў НАН Беларусі, Беларускае фізічнае таварыства

Journal

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 15 сентября 2010 г.
Создана при участии Людмилы В. Смоленцевой
Копирайт © 2010 Национальная академии наук Беларуси
Копирайт © 2010 Издательский дом "Беларуская навука"